![](https://i.livelib.ru/auface/322604/140x140/a85b/Yury_Gumyanyuk.jpg)
Автор
Юры Гумянюк
Юры Гумянюк
4.8
4.8
8оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 7 | |
4 | 0 | |
3 | 1 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
0 |
8оценок
Последние издания книг Юрий Гуменюк
- 8 изданий на 2 языках
-
Юры Гумянюк Захлынуцца апантанасьцю жыцьця
ISBN: 978-83-62069-16-3 Год издания: 2019 Издательство: Выдавецкая ініцыятыва "Полацкае ляда" Язык: Белорусский Аннотация
«Захлынуцца апантанасьцю жыцьця» - другая публіцыстычная кніга гарадзенскага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка (1969 – 2013). Калі ў папярэдняй кнізе «Краіна нязьдзейсьненых мараў» сабраныя пераважна нарысы і эсэ. Дык новыя кніга аб'яднала пераважна малыя журналісцкія формы, перадусім з незалежнай газэты «Пагоня», якая выходзіла ў Гародні ў 90-х – 00-х гадах. У гэтых матэрыялах выразна адлюстроўваецца і той вірлівы час, і тагачаснае літаратурнае і мастацкае жыцьцё Беларусі, і сам аўтар. -
Юры Гумянюк Краіна нязьдзейсьненых мараў
ISBN: 978-985-7021-65-9 Год издания: 2014 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
Гэта першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменюка. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеныя ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных пэрыёдыках ─ часопісах “Калосьсе”, “Czasopis ” (Беласток), літаратурна-філязофскім сшытку “ЗНО” (дадатак да газэты “Культура”). Сабраныя разам гэтыя тэксты ствараюць кранальны партрэт арыгінальнага гарадзенскага творцы. -
Юры Гумянюк Назаві мяне геніем
Год издания: 2013 Издательство: Гарадзенская бібліятэка Язык: Белорусский Аннотация
Юры Гумянюк – паэт наскрозь гарадзенскі. І ня толькі таму, што вобразна-матыўная парадыгма ягоных твораў увабрала ў сябе гукі, колеры, а нават пахі гэтага непаўторнага эўрапейскага гораду. Усе іньшыя ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы гумянюкоўскіх тэкстаў таксама жывуць па літаратурных законах, якія дыктуе Гародня. А дыктуе яна вось што: 1) літаратура – не гульня; 2) літаратура – не вайна; 3) літаратура – ня бізнэс. Менавіта таму кожны радок, запісаны рукой Гумянюка, голасна сьведчыць, што іх паклікаў зь нябыту не гулец-версіфікатар, не ваяр-ідэёляг, не літаратар-мэнэджар, а дэміюрг. (Уступ, Анатоль Брусевіч, фрагмент) -
Юры Гумянюк Вуліца тыгровых архідэяў
ISBN: 83-912637-4-6 Год издания: 2003 Издательство: SETPro, Aleksander Maksymiuk Язык: Белорусский -
Юры Гумянюк Рытуал
Год издания: 1999 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Аннотация
Рытуал зборнік вершаў гарадзенскага паэта, “піянера беларускага постмадэрнізму” Юры Гуменюка. Лірычнасьць і гіпербалічнасьць трапных вобразаў мрояў, паўстаюць у творах паэта, які ў 90-х гадах мінулага стагодзьдзя як вецер уварваўся ў клясычную беларускую літаратуру, ламаючы каноны і закасьцянелыя стэрыятыпы мінуўшчыны. Новая, энэргічная, сьвежая хвалю струменіць з гуменюкоўскіх твораў і спрабуе разгайдаць дагэтуль амаль сьвятую і непагрэшную парадыгму беларускай літаратуры. Заходнебеларускі інтэлектуал парафразам і вобразнасьцю супраціўляецца і сьмяецца з канону і ў літаратуры, і ў постсавецкім жыцьці, які апалягеты мінулага спрабуюць затрымаць, каб апраўдаць сваё існаваньне. Заварожваючая адкрытасьць і лірычнасьць вершаў Юркі Гуменюка прыйдзецца да спадобы тым, хто шукае і чакае новай, моцнай і непаўторнай беларускай паэзіі. -
Юры Гумянюк Апошняя дэкада
Год издания: 1999 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Аннотация
Крытыка эсэ і ўспаміны гарадзенскага паэта Юры Гуменюка, што пабачылі сьвет на прыканцы ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца сваеасаблівым падсумаваньнем непаэтычнага даробку апошняга дзесяцігодзьдзя адыйшоўшага стагодзьдзя. У зборнік увайшлі розныя па часе, розныя па зьместах і накірунках творы. Але іх аб’ядноўвае час, прыхільнікам якога назваў сябе сам аўтар у прадмове да выданьня. Паэзіі Юры Гуменюка пашчасьціла найбольш, бо яна была выдаваная, друкаваная у пэўных зборніках і з пэўнай сувязьзю. Гэты ж публіцыстычны зборнік аб’ядноўвае час, але як і паэзія збор крытыкі эсэ і ўспамінаў складаюцца ў цэласьць і дапасоўваючыся да “гуменюкоўскай” лірыкі стварае непаўторны і цэльны вобраз Гарадзенца. -
Юры Гумянюк Твар Тутанхамона
Год издания: 1994 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Аннотация
Другі паэтычны зборнік вершаў гарадзенскага паэта Юрыя Гумянюка. Выйшаў у Полацку ў паэтычнай серыі "Паэзія новай генэрацыі", якую заснавала Таварыства Вольных Літаратараў. На вокладцы малюнак Алеся Аўчыннікава. Тыраж 600 экз. Зборнік утрымлівае праграмнае эсэ Юрыя Гуменюка "Твар Тутанхамона". -
Юры Гумянюк Водар цела
Год издания: 1992 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Аннотация
Першая кніга гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка. Выйшла ў полацкім андэграўндным выдавецтве "Полацкае ляда". На вокладцы малюнак Алеся Аўчыннікава. Тыраж 600 экз.