Автор
Ева Вежнавец

Ева Вежнавец

  • 4 книги
  • 3 подписчика
  • 220 читателей
4.4
207оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.4
207оценок
5 126
4 66
3 10
2 5
1 0
без
оценки
29

Рецензии на книги — Ева Вежнавец

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

10 апреля 2021 г. 16:48

3K

4.5

Калі існуе ў свеце якая магія, то дакладна кніжная, і ёй можна вытлумачыць здольнасць некаторых твораў зачароўваць. Калі ты знаходзіш сябе з кнігай у руках у куточку кватэры, а вусны прагаворваюць тэкст, нібы замову. Так і чытаецца новая кніга Евы Вежнавец: на адным дыханні, як замова. Замова ад страху, ад гістарычнага бяспамяцтва. Сюжэт апісваецца адным сказам: алкагалічка Рына вяртаецца ў Беларусь на пахаванне бабкі, дзе яе ўжо чакаюць цені мінулага. Можна збегчы ад іх у іншую краіну, але прыйдзе час, калі яны паклічуць цябе. Тыя ж цені мінулага накрываюць і чытача, а далей пачынаецца самае сапраўднае чараўніцтва. Жанр «балотная казка» ў анатацыі пазначаны не проста так. Гэта не толькі пра сюжэт, але і пра здольнасць кнігі засмоктваць у сябе. Як вір памяці ў серыі кніг пра Гары Потэра.…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

16 апреля 2021 г. 12:25

2K

5

Ева Вежнавец належыць да тых пісьменніц, якія пішуць “рэдка ды трапна”. Яе папярэдняя кніга “Шлях дробнай сволачы”, яна ж і першая, выйшла ў 2008 годзе ў кніжнай серыі “Кнігарня Нашай Нівы”. І вось пабачыла свет другая кніга “Пашто ідзеш, воўча?”. Практычна ўсе літаратурныя творы, якія яна напісала, прысвечаны метафізічнаму жыццю беларускай вёскі. І большасць галоўных герояў гэтых твораў – вясковыя чараўнікі, шаптухі і дзівакі. І падзеі, якія ў іх адбываюцца, часам настолькі містычныя, што нібыта з адпаведных галівудскіх фільмах.

Вось і новую аповесць “Пашто ідзеш, воўча?” ніяк не параўнаеш з класічнымі творамі Івана Мележа, Анатоля Кудраўца ці Івана Пташнікава. Хаця ёсць беларускі пісьменнік, які нечым блізкі да Вежнавец – гэта Франц Сіўко з яго містычнай аповесцю “Удог”. Бо ў гэтых…

Развернуть

8 декабря 2021 г. 09:22

3K

4 Цёмнаму часу - цёмныя кнігі

"Па што ідзеш, воўча?" - такое пытанне стала назвай гэтай кнігі. Прачытаўшы гэты невялікі па аб'ёму твор, на яго можна адказаць не толькі "па астатняе", але і "па цябе". Кніга аб тым, што за кожным беларусам ад маленства ідзе воўк, які хоча яго сжэрці. Воўк ідзе па дрыгве, па цёмнаму сірочаму лістападаўскаму лесу, калі мокраё галлё шапаціць зверху, нібы косці нябожчыкаў грымяць, ідзе і чакае, калі можна цябе калі не з'есці, дык пакусаць. А задача беларуса - не дацца, збегчы, выкруціцца, знайсці грошы, ежу, жыллё, захаваць сябе і дзяцей. Е. Вежнавец можа лічыцца нашай беларускай Кларысай Пінколай Эстэс. Толькі ў той жанчына бегла з ваўкамі як роўная ці нават як галоўная ў зграі, а ў беларускай версіі - воўк бяжыць за табой, ці ты, калі памрэш, станеш такім воўкам і будзеш сачыць з…

Развернуть
Belera

Эксперт

по поглощению книг и поеданию сгущенки

27 октября 2023 г. 13:34

714

5

Рына вяртаецца дамоў. Некалі, у пошуках лепшага жыцця яна з'ехала за мяжу, але там не знайшла ні малочных рэк, ні кісялёвых берагоў, адзіныя толькі алкагалізм ды тлен. ⠀ Пакуль дзяўчына павольна, але ўпэўненна паўзла ўніз па сацыяльнай лесвіцы, да яе дайшла вестка пра смерць бабулі, якая яе выгадавала і выхавала. І вось Рына едзе на пахаванне ў родную вёску, дзе яе чакае не толькі развітанне з блізкім чалавекам, але і мноства ўспамінаў, у якія зацягне і нас з вамі. ⠀ Гэта кніга не падобна на тую беларускую літаратуру, якая звычайна мне траплялася, ні па стылі, ні па падачы, ні па ідэі. Яна ахоплівае амаль сто гадоў існавання адной беларускай вёскі, з вайной, рэпрэсіямі..ну вы зразумелі, увесь набор. Тут і пра цяжкае жыццё, і пра скалечаныя лёсы, і нестандартны для беларускага аўтара…

Развернуть

7 ноября 2023 г. 11:36

604

4 – Па што ідзеш, воўча? – Па астатняе.

Заўважыла кнігу я праз Прэмію Ежы Гедройца за найлепшую прозу на беларускай мове ў 2020, якой была ўганараваная.

Балотная казка Евы Вежнавец (Сьвятланы Курс) распавядае пра алкагалічку сярэдніх гадоў Рыну, якая зь неахвотай вяртаецца ў беларускую глушэчу на пахаваньне сваёй бабкі-варажбіткі. Адбываецца гісторыя праз сьветапогляд вельмі траўматызаванага чалавека, які так і ня змог прыстасавацца да сучаснага жыцьця.

Калі старая Рыны дажывала жыцьцё, яна займалася чужымі ў дамах шчасьлівай старасьці на Захадзе. Дома Рыне выпадзе не пазьбежнае – нырнуць ва ўспаміны былога. Былога беларускай зямлі.

Усе падзеі й апісаньні меюць пад сабою падмурак рэальных людзей. Вежнавец пастаралася не прапусьціць ні воднага слова зь мясцовай любацка-слуцкай гаворкі. Атрымалася сакавіта, нібыцца асобны…

Развернуть

29 апреля 2023 г. 16:13

1K

4.5

Вельмі балюча такое чытаць. У галаве моцна сядзіць міф аб другой сусветнай. Хоць і разумееш, што людзі менавіта так сябе і паводзяць, што створаная ў трыццатых рэпрэсіўная машына, вядома, не магла спыніцца, усё роўна чапляешся за дзіцячую казку аб добрых і дрэнных. Аўдыё менш за 4 гадзіны, і ў іх усё дваццатае стагоддзе адной беларускай вёскі. Проста канцэнтрат болю. І з вялікім жахам разумееш напрыканцы, што заўсёды, ў кожнай вёсцы будзе свой воўча. Ненаедны, злы і амаль заўсёды беспакараны.
Спадабалася, як чытае Алёна Зуй-Вайцяхоўская.