… А пасля заняткаў падышоў, пазнаёміўся, правёў да хаты. Пасля часта сустракаліся, ён яе далікатна даводзіў і – ні слова. І гэтак – каля году, відаць, у настаўніка не хапала рашучасці раскрыць свае пачуцці словамі. І маладая настаўніца, якой спадабаўся старэйшы за яе на дзевяць гадоў мужчына, узяла ініцыятыву ў свае рукі…