Автор
Владимир Орлов

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў

  • 72 книги
  • 9 подписчиков
  • 202 читателя
4.3
283оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
283оценки
5 133
4 117
3 31
2 2
1 0
без
оценки
55

Владимир Орлов - аудиокниги

  • Ордэн Белай Мышы. Зборнік Уладзімір Арлоў
    ISBN: 978-985-562-032-8
    Год издания: 2013
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Зборнік казачна-філасофскіх гісторый. У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’явіцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.
    У кнігу ўвайшлі таксама “Полацкія апавяданні” ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.
  • Адкуль наш род Уладзімір Арлоў
    ISBN: 9986-9229-7-X
    Год издания: 2003
    Издательство: Наша Будучыня
    Язык: Белорусский
    Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі Бацькаўшчыну ад ворагаў. Кніга раскажа табе пра бітвы, у якіх прадзеды атрымалі выдатныя перамогі, пра напісаныя імі мудрыя законы. Ты пазнаёмішся з знакамітымі людзьмі, якія на ўвесь сьвет праславілі Беларусь. Цябе чакае сустрэча з князем Усяславам Чарадзеем і асьветніцай Эўфрасіньняй, з Вітаўтам Вялікім і канцлерам Львом Сапегам, з ваяводамі Канстанцінам Астрожскім і Янам Хадкевічам. Сярод герояў кнігі - правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, пісьменьнікі Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч... Прачытаўшы гэтую кнігу, ты ўжо ніколі не забудзешся, адкуль твой род.
  • Час чумы Уладзімір Арлоў
    Год издания: 2006
    Издательство: ІП Алесь Калоша
    Язык: Белорусский
    Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Первыя літаратурныя спробы змясціў у самвыдавецкіх альманахах "Блакітны ліхтар" і "Мілавіца".
    Аўтар трымаецца кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.
    Творы перкладаліся на дваццать пяць моваў. "Таямніцы полацкай гісторыі" і "Дзесяць вякоў беларусскай гісторыі" (у сааўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў спіс 100 найбольш папулярных кніг ХХ стагоддзя, складзены на подставе чытацкіх лістоў газетай "Наша ніва".

    Чытае аповесць Леанід Дзяркач.
  • Сны імператара (сборник) Уладзімер Арлоў
    Год издания: 2008
    Издательство: BelTonMedia
    Язык: Белорусский
  • Айчына. Частка 2 Уладзімір Арлоў
    Год издания: 2022
    Издательство: Кнігі бяз літар
    Язык: Белорусский
    Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Лепшыя людзі нашай зямлі са зброяй у руках выступілі супроць прыгнятальнікаў у 1831 годзе. У 1863-м продкі зноў узняліся за волю. У шэрагах паўстанцаў, якіх узначальваў Кастусь Каліноўскі, было ўжо шмат тых, хто змагаўся не за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а за сваю будучую дзяржаву. Паролем каліноўцаў былі словы: „Каго любіш? – Люблю Беларусь!”. З таго часу ідэя беларускай незалежнасці ўжо не знікала і ўрэшце прывяла да нацыянальнага Адраджэньня. Сярод герояў кнігі паўстанцкія камандзіры Эмілія Плятэр і Міхал Валовіч, Валер Урублеўскі і Зыгмунт Серакоўскі, пісьменнікі Адам Міцкевіч і Ян Баршчэўскі, вучоныя Марцін Пачобут-Аляніцкі і Ігнат Дамейка, нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Цікава і падрабязна апавядае кніга пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
  • Паўстанцы Уладзімір Арлоў
    Год издания: 2008
    Издательство: «БелТонМедыа»
    Язык: Белорусский
    Гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова «Галерэя Кліё» (1999—2002).
    Зьмест: Тадэвуш Касьцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Андрыёлі, Ахіл Банольдзі, Зыгмунт Мінейка, Людвік Нарбут, Адам Пуслоўскі, Валер Урублеўскі, Ян Чэрскі, Макар Краўцоў.