
Автор
Владимир Орлов
Уладзімір Аляксеевіч Арлоў
4.3
4.3
282оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 132 | |
4 | 117 | |
3 | 31 | |
2 | 2 | |
1 | 0 | |
без оценки |
55 |
282оценки
Новинки Владимира Алексеевича Орлова
- 66 произведений
- 72 издания на 5 языках
-
Uładzimier Arłoŭ Śvieciacca vokny dy nikoha ...
Год издания: 2024 Издательство: Фонд Kamunikat.org, Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku / Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку Язык: Белорусский Аннотация
Knihu vierśaŭ Uładzimiera Arłova, laŭreata mižnarodnaj premiji «Eŭrapiejski paet svabody» (Gdańsk, 2010), my vydajem łacinkaju, padtrymlivajučy jaje daŭniuju tradycyju ŭ bielaruskaj kultury. -
Уладзімір Арлоў Імёны Свабоды
ISBN: 978-83-966576-7-1 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя. -
Уладзімір Арлоў Ад Еўфрасінні, ад Скарыны
ISBN: 978-83-966576-3-3 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. -
Уладзімір Арлоў Айчына. Ад Агінскага да Баг...
ISBN: 978-83-966576-6-4 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і. -
Уладзімер Арлоў Выбраная лірыка
ISBN: 978-83-968534-0-0 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. -
Уладзімір Арлоў Апоўначы ў лонданскім доме
ISBN: 978-83-966576-5-7 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. -
Уладзімір Арлоў Пакуль ляціць страла
ISBN: 978-83-966576-4-0 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
«Пакуль ляціць страла» – сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрніках і ва ўнівэрсытэтах. Дасьціпна, глыбока, дакладна – раз за разам страла дасягае мэты. -
Уладзімір Арлоў Каханак яе вялікасці
ISBN: 978-83-960735-5-6 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
Гістарычную прозу Уладзіміра Арлова параўноўваюць з творамі графікі. Але гэта не замінае таму, каб у ягоных аповесцях і апавяданнях побач з глыбокім веданнем гісторыі прысутнічала вострасюжэтнае дзеянне, сагрэтае цёплым гумарам і неўтаймоўнай эротыкай. Сярод герояў кнігі паўстанцы 1863 года і забойца цара Аляксандра ІІ беларускі шляхціч Ігнат Грынявіцкі, Напалеон Банапарт і гетэра Дамініка. -
Уладзімір Арлоў Паром празь Ля-Манш
ISBN: 978-83-966576-0-2 Год издания: 2022 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Аннотация
Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010). -
Уладзімір Арлоў Айчына. Частка 2
Год издания: 2022 Издательство: Кнігі бяз літар Язык: Белорусский Аннотация
Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского племени”. Але барацьба за адраджэнне сваёй дзяржавы ніколі не спынялася. Па ўсім краі дзейнічалі таемныя патрыятычныя таварыствы. Лепшыя людзі нашай зямлі са зброяй у руках выступілі супроць прыгнятальнікаў у 1831 годзе. У 1863-м продкі зноў узняліся за волю. У шэрагах паўстанцаў, якіх узначальваў Кастусь Каліноўскі, было ўжо шмат тых, хто змагаўся не за аднаўленне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а за сваю будучую дзяржаву. Паролем каліноўцаў былі словы: „Каго любіш? – Люблю Беларусь!”. З таго часу ідэя беларускай незалежнасці ўжо не знікала і ўрэшце прывяла да нацыянальнага Адраджэньня. Сярод герояў кнігі паўстанцкія камандзіры Эмілія Плятэр і Міхал Валовіч, Валер Урублеўскі і Зыгмунт Серакоўскі, пісьменнікі Адам Міцкевіч і Ян Баршчэўскі, вучоныя Марцін Пачобут-Аляніцкі і Ігнат Дамейка, нарадаволец Ігнат Грынявіцкі. Цікава і падрабязна апавядае кніга пра нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.