Лучшие книги Сергея Александровича Балахонова
- 6 произведений
- 4 издания на 2 языках
По популярности
-
Бог кахання Марс Сяргей Балахонаў
ISBN: 9789857210510 Год издания: 2020 Издательство: Янушкевіч Язык: Белорусский Сустракайце фантастычны любоўны раман!
Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты. -
Імя грушы (сборник) Сяргей Балахонаў
ISBN: 985-6701-87-2 Год издания: 2005 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць. Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман, насычаная старабеларускай лексікай і зваротамі мова); «Second Security» (гомельскі баявік у інтэр'ерах зьмярканьня Расейскае імпэрыі); «Пятнаццаць…
-
Інфанта і аднарог Сяргей Балахонаў
ISBN: 9789855621509 Год издания: 2015 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку. Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным…
-
Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі Сяргей Балахонаў
ISBN: 978-985-562-033-5 Год издания: 2012 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Думаеш, ты ведаеш беларускую гісторыю?
Скажы тады, у якіх старгоддзях птушка Фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбэльскім альбоме? Як адзначалі літвіны сваё вяртанне з Месяца? Дарадца ў гэтых пытаннях – кніга Сяргея Балахонава. Чытайце! Здзіўляйцеся! Спрачайцеся!