Легенды і паданні пра паходжанне рэк Беларусі, сабраныя і апрацаваныя А.М. Ненадаўцам, адлюстроўваюць многія падзеі, найбольш характэрныя рысы і асаблівасці мінулага часу. Дзякуючы ім мы зараз маем даволі дакладныя звесткі аб духоўным жыцці нашых прашчураў, аб іх памкненнях, бо менавіта ў вусна-паэтычных творах адбіліся самыя дробныя зрухі ў самасвядомасці народа, яго спадзяванні, вера ў тое, што ўсё ліхое міне і чалавек дачакаецца такога жыцця, якое ён заслужыў свваёй самаадданай працай, цярпеннем і шматлікімі выпрабаваннямі.