Автор
Рецензии на книги — Аляксандар І. Бацкель
По популярности
1 августа 2018 г. 14:13
172
4
я шмат пішу, але ніводнага разу не закрануў вайну між Украінай і Расеяй, і гэта таму, што я баюся даведацца, што на гэты конт думаюць мае сябры й сваякі, бо я ўпэўнены — мне давядзецца рэзаць процьму нітак, якія даўно ўжо нас усіх зьвязалі.
Працягваю знаёміцца з творчасцю Аляксандра І. Бацкеля (псеўданім пісьменніка Сяргея Календы). Нагадаю, што Бацкель скончыў гістфак і стаў даўншыфцерам (пераехаў у вясковую хату, якая засталася ў спадчыну ад бабулі, і жыве там у аддаленасці ад цывілізацыі, піша кніжкі). У часе чытання гэтай кнігі ў мяне склалася ўражанне, што Сяргей хоча забраць у Глобуса лаўры самага эратычнага пісьменніка. Бо эратычныя сцэны складаюць вялікую частку кнігі і вобраза Бацкеля. Сцэны ананізму і палавых актаў тут пераскокваюць са старонкі на старонку, таму лепім на…