Мера святла Гэты снег, панове, нібыта магічнае нейкае шоу, Што душу вяртае ў пачатак, туды, дзе святло найперш. І, напэўна, снег гэты дзеля таго і прыйшоў, Каб наўмысна патрапіць у верш. Ён, відаць, убачыў, што дзень мой замглёны брыдкай маной, І пра штосьці светлае сёння наўрад ці я напішу, І чакаць не стаў, і пайшоў, ды…