Рецензии на книги — Вячаслаў Дубінка
По популярности
12 декабря 2018 г. 13:59
216
5
Аповесць Вячаслава Дубінкі ўпершыню была надрукавана ў 1981 годзе ў часопісе “Маладосць” і атрымала першую прэмію выдання. Прыхільна твор быў сустрэты і тагачаснай крытыкай. Але сёння яна вядомая лічаным знаўцам беларускай літаратуры.
Пра што аповесць? Пра жыццёвыя пошукі галоўнага героя Анцюхі. Малады чалавек – працавіты, увішы і нават хітраваты, выдатны фатограф – ніяк не можа уладкаваць сваё жыццё. Пабудаваў сабе вялікі дом, мае шмат розных фінансавых крыніцаў, патрэбных знаёмстваў. Сам вялікі аматар песні, грае на гармоніку, любіць паэзію, вясёлы і кемлівы. Але вось ніяк не атрымліваецца ў яго з сямейным будаўніцтвам. Гады падціскаюць і ён вырашае зрабіць вандроўку на Палтаўшчыну і там знайсці сабе жонку. І палова кнігі – гэта апісанне вандроўкі Анцюхі на мапеце на Палтаўшчыну. Па…
9 октября 2017 г. 18:39
40
4
Перыядычна сярод аматараў беларускай кнігі паўстае дыскусія пра адсутнасць у беларускай літаратуры кніг для паспалітага чытання. Перадусім у такіх жанрах як прыгоды і дэтэктыў. Але насамрэч такіх твораў напісана досыць шмат, толькі яны засталіся не папулярызаванымі і не растыражаванымі. Відаць, прыйшоў час засноўваць кніжную прыгодніцкую серыю на ўзор кніжнай калекцыі беларускай класікі “Мая беларуская кніга”.
Сярод аўтараў прыгодніцкай літаратуры варта згадаць Вячаслава Дубінку. У 1986 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літараутра” ў яго выйшла кніга “Браты святой ночы”. Кніга аб’яднала тры аповесці: “Браты святой ночы”, “Амерыка Расіі падарыла параход” і “Туман маю зорку хавае”. Творы досыць розныя і зместава, і жанрава, і нават стылістычна.
Бадай, самым цікавым з’яўляецца аповесць “Браты…
10 октября 2017 г. 10:32
38
4
Гэтую кнігу Вячаслаў Дубінка паспеў укласці сам, а выдавалі яе ўжо пасля яго смерці. Таму ў кнігу дадаліся ўспаміны пра аўтара – пісьменніка, мастака, фатографа, журналіста. Увогуле ў Дубінкі было шмат творчых іпастасяў, ён быў сябрам чатырох творчых арганізацыяў – журналістаў, пісьменнікаў, мастакоў і народных майстроў. І калі згадваць пра яго дасягненні, то й цяжка вызначыць, што тут пераважае. Па-першае, Дубінка ўвёў у самыя прэстычныя мастацкія залы і галерэі выцінанку, заваяваўшы для яе сваімі фантастычнымі працамі асобнае паважнае месца ў беларускім мастацтве. Па-другое, Дубінка быў выбітным фатографам, працаваў фотакарэспандэнтам “Чырвонай змены” і “Звязды”, аб’ехаў з фотаапаратам усю Беларусь, аўтар чатырох фотаальбомаў – “Нясвіж”, “Берасце”, “Бабруйск”, “Магілёў”. І па-трэцяе,…