Яшчэ здалёк убачыў, як бабка Александрына, наблізіўшыся да вогеннага стажка сена, раптам спынілася і пачала распранацца. Скінула з сябе ўсё, засталася ў адной сподняй белай сарочцы. З абразом у руках тройчы абышла вакол палаючага стажка. Пасля нацягнула на сябе апратку і, не аглядаючыся, падалася на хутар.