Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

10 июля 2023 г. 14:35

163

3.5

Я доўга шукала «Аўтабіяграфію» Багуслава Радзівіла - якая асоба, які лёс, які час! Але, на жаль, па выніках знаёмства добрых слоў сказать магу няшмат. У якасці гістарычнай крыніцы - дастаткова цікава, хаця і не мая сфера інтарэсаў, таму мне складана ацаніць, ці ёсць нейкая асаблівая каштоўнасць у «Аўтабіяграфіі» ў шырокім кантэксце еўрапейскай гісторыі. Але для простага чытача кнігу наўрад ці можна назваць захапляльным чытаннем. Цікава пры гэтым, што жыццё Багуслава Радзівіла - гэта шэраг авантур, прыгод, падарожжаў, палітычных інтрыг, высокіх пасад, знаёмстваў са знакамітымі і выбітнымі асобамі свайго часу (напрыклад, кардыналам Рышэлье, каралямі Англіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краін). Але вядома, што цікавая асоба не заўжды з'яўляецца добрым пісьменнікам. Да таго ж, «Аўтабіяграфія» напісана вельмі суха і сціпла, фактычна гэта просты пералік падзей, асабістыя адзнакі аўтара адсутнічаюць. Магчыма, справа ў нечаканай смерці - аўтабіяграфія магла яшчэ дапрацоўвацца, але мне здаецца, што наўрад ці гэта дадало б ёй захапляльнасці, хутчэй голых фактаў.
Таму проста закрываю гештальт і стаўлю кропку ў тэме.

Комментарии

Комментариев пока нет — ваш может стать первым

Поделитесь мнением с другими читателями!