3 марта 2023 г. 15:48

74

2.5

Прызнаюся адразу, што кніга мне не спадабалася, бо вельмі мала тут было пра Алаізу Пашкевіч як жанчыну і асобу, пераважна пра Цётку - змагарку і пісьменніцу. Але тое-сёе траплялася.
Даведалася, што яна падарожнічала не толькі па Фінляндыі, але па Еўропе і Скандынавіі, ледзь не стала доктаркай філасофскіх навук, пісала дысертацыю фактычна па беларускім фальклоры (пра батлейку). Але вельмі часта на пэўных важных біяграфічных фактах аўтарка ці не  факусіравалася (сям’я, сябры) ці пакідала без асаблівай інтэрпрытацыі. Возьмем факт канчатковага пераезду Цёткі пасля замужжа. Яна кідае вучобу і дысертацыю, пры гэтым столькі год і сіл паклала на тое, каб ёй дазволілі то аднавіцца, то перавесціся, то каб толькі мець магчымасць пісаць дысертацыю (столькіх прафесароў прасіла аб хадатайніцтве, шмат разоў пісала звароты ў камісію). Можна было б падумаць, што так моцна закахалася, але па версіі Лідзіі Арабей яна надта засумавала па радзіме. І ў гэтую версію можна было б паверыць, калі б вышэй не пісалася, што перыядычна Цётка нелегальна ездзіла і жыла на радзіме. А пра жыццё ў замужжы - ні слова. Ёсць, канешне, меркаванні, што шлюб у Цёткі быў фіктыўны, але ў кнізе гэтая версія таксама не разглядаецца.
Ёсць пытанні і да змешчаных фотаздымкаў, бо няма фотаздымкаў людзей, якія ведалі цётку і сустракаліся з аўтаркай; адсутнічае фотаздымак мужа. Падазраю, канешне, што тут можа быць пытанне цэнзуры і самацэнзуры, але факт адсутнасці звяртае на сябе ўвагу.
Чытаючы кнігу, праводзіла аналогіі з сённяшнімі днямі. Асабліва рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. - з  нашым 2020-ым.
Кніга, паўтаруся, у мастацкім плане слабая, але пакінула пасля сябе шмат пытанняў і жаданне даведацца болей. Гэта ўжо плюс.

Комментарии

Комментариев пока нет — ваш может стать первым

Поделитесь мнением с другими читателями!