24 января 2015 г. 01:01

61

5

Кніга чапляе не адразу. Але калі паднабрацца трошкі цярпення, то пры далейшым да яе звяртанні, творы не расчаруюць. Прынамсі, так здарылася ў маім выпадку. Пасля першага чытання кнігу хацелася проста пакінуць у "буккросінгу" для больш дасціпнага чытача. Але нешта прымусіла мяне перачытаць яе ў другі раз (а потым у трэці і г.д.). З кожным разам атрымліваў усё большую асалоду ад схаваных сэнсаў, стылю... Раю ўсім!

6 апреля 2012 г. 01:39

57

3

Лепшыя творы гэтай кнігі схаваны ў канец, што спачатку здаецца несправядлівым, а потым — адзіна вартым. Чытач мусіць прайсці тэст на "свайго/чужога" — і альбо застацца, альбо адмовіцца.

Што такога дзіўнага ў "Творах соннага жанру"? Спалучэнне неспалучальнага! З фармальнага гледзішча можна сцвярджаць, што Вера Бурлак закранае ў сваіх тэкстах праблемы быцця (адзінота, жыццё і смерць, каханне і забойства) і псіхалагічныя (як быць маменькіным сынком, што значыць быць разумным, жыццё з алергіяй, жыццё з псіхічнымі парушэннямі, дзіцячая свядомасць, пакінутыя дзеці, пазашлюбная цяжарнасць, тое, што мусіць быць недатыкальным). Усё гэта ў кнізе ёсць — і адначасова няма, бо гаворка нават на вельмі важныя тэмы вядзецца ў стылі, які нівеліруе сур'ёзнасць праблемы. І менавіта праверку на прыманне…

Развернуть

Напишите рецензию!

Текст вашей рецензии...

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 699

Новинки книг

Всего 241