Автор
Владимир Некляев

Уладзімір Пракопавіч Някляеў

  • 31 книга
  • 3 подписчика
  • 91 читатель
4.3
120оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
120оценок
5 70
4 29
3 19
2 2
1 0
без
оценки
11

Рецензии на книги — Владимир Некляев

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

3 октября 2018 г. 14:32

355

5

Сёлета Сяргей Шапран выдаў чарговую кнігу, прысвечаную беларускім пісьменнікам. Кніга называецца „Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія”. Але, згадаем, штосьці падобнае, прынамсі аўтабіяграфічнае, выходзіла ў 2013 годзе ў выдавецтве “Лімарыус” у серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Тую кнігу таксама ўкладаў Сяргей Шапран і называлася яна “Знакі прыпынку”. Ці не палову тэкстаў, якія аб’яднала кніга "Знакі прыпынку", былі напісаныя ў эміграцыі, калі Уладзімір Някляеў некалькі гадоў вымушана жыў у Польшчы, а затым у Фінляндыі.

Значная частка тэкстаў з кнігі добра вядомая чытачу, прынамсі мне, бо яны друкаваліся ў газеце “Наша Ніва” пад рубрыкай, якая так і называлася “Знакі прыпынку”.

У анатацыі да кнігі яе змест тлумачыцца наступным чынам: “Знакі прыпынку” – гэта біяграфія душы.…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

16 января 2022 г. 23:03

513

5

Гэты раман аматары беларускай літаратуры чакалі. Гадоў пяць таму Уладзімір Някляеў у адным з інтэрв'ю сказаў, што піша раман пра Купалу, дакладней пра таямніцу яго смерці. А таямніца смерці Купалы – хіба адна з галоўных таямніц беларускай літаратуры.

Праўда, працуючы над раманам, Някляеў зразумеў, што гэтую таямніцу нельга разгадваць да канца, інакш таямніца знікне незваротна. І тады аўтар вырашыў увесці ў твор яшчэ аднаго персанажа, маладога паэта Віктара Маргера, які мае аўтабіграфічныя рысы.

Увогуле гэта містычны раман, штосьці на ўзор «Майстра і Маргарыты» Міхаіла Булгакава. Янку Купалу ажыўляюць пасля смерці і ён робіцца сведкам розных падзей, у тым ліку і сваёй крэмацыі. Пасля смерці яго зноў арыштоўваюць і прывозяць на сустрэчу са Сталіным. З гэтай сустрэчы стала зразумела, чаму…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 сентября 2020 г. 13:29

170

5

Бадай у Еўропе больш няма такой краіны, дзе б існавала, як у Беларусь, турэмная кніжная серыя, у якой выдаюцца кнігі, напісаныя за кратамі. Серыя так і называецца “Беларуская турэмная літаратура”. І больш таго, у Беларусі нават існуе літаратурная прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Зборнік вершаў Уладзіміра Някляева “Лісты да Волі” выйшаў не ў гэтай серыі, але гэта нічога не мяняе. Кніга напісана ў зняволенні, намінавалася на прэмію Аляхновіча і была ёю адзначана.

Кніга мае прадмову аўтара, у якой ён апісвае, як трапіў у турму. У 2010 годзе Някляеў удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата. У дзень асноўнага галасавання на яго напалі людзі ў чорным і моцна збілі. Някляеў трапіў у шпіталь, але яго ўночы голага з палаты рэанімацыі выкралі і…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 мая 2018 г. 22:15

295

5

Хто ведае паэзію Уладзіміра Някляева і хто сачыў за ягонымі выступамі падчас прэзідэнцай выбарчай кампаніі, дык мог заўважыць, што паэт на сустрэчах з выбаршчыкамі практычна пераказваў змест сваіх вершаў, якія пісаў усё жыццё. Метафізічнае перакладалася на мову будзёнага і жыццёвага. Паэт, відавочна інтуітыўна, абсалютна не ўсведамляючы, у такі спосаб давёў праўдзівасць, шчырасць і вечнасць ім напісанага. Бо часам можна пачуць, як паэтаў дакараюць, маўляў, напрыдумляў нечага, навыказваў розных лозунгаў і маральніх клішэ, а сам асабіста і блізка не жыве па сваіх уласных паэтычных запаведзях. Пісаў, што любіць уласную краіну больш за ўсё на свеце, а як прыйшла бяда ў краіну, дык сам «пад лаўку». Пісаў, што чалавек павінен кіравацца шчырасцю, любоўю і праўдай, а сам праўду прыхаваў да…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

27 сентября 2017 г. 12:33

169

5

З усіх кніг, якія напісаў і выдаў Уладзімір Някляеў, гэтая, відавочна, найбольш асабістая і балючая. У кожнага чалавека, асабліва ў сталым узросце, ёсць у мінулым такія падзеі, якія я назваў бы хаджэннем па краі абрыву – на памяць пра гэта застаецца жывёльны страх і таямніца за сям'ю пячаткамі. Пра нейкі ўчынак. Пра нейкую жахлівую небяспеку. Пра безвыходную сітуацыю. Пра хвіліны, калі развітваешся з жыцьцём.

У анатацыі да рамана Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” пазначана, што “гэтая кніга шмат у чым аўтабіяграфічная”. І нават калі ўлічыць, што шэраг герояў і падзеяў у кнізе прыдуманыя аўтарам, і ў рэальнасці застаецца толькі тое, што Някляеў у зусім юным узросце, будучы студэнтам Менскага тэхнікума сувязі, дапытваўся ў КДБ па справе датычнасці да антысавецкай,…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

15 декабря 2017 г. 13:56

281

5

Ніводзін беларускі пісьменнік за апошнія сто гадоў не меў такой багатай біяграфіі як Уладзімір Някляеў. У маладосці ён выступаў з вершамі на з’ездзе КПСС у Маскве. Узначальваў усе асноўныя літаратурныя структуры - ад рэдактарства літаратурнымі перыёдыкамі, да ачвольвання Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Атрымліваў прэстыжныя літаратурныя прэміі. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата ў прэзідэнты. Быў дэманстратыўна збіты спецслужбамі ў апошні дзень галасавання. Сядзеў у Амерыканцы - турме КДБ. Сустракаўся з рознымі уплывовымі сучаснымі палітыкамі. У той самы час пісаў вершы і прозу, выдаваў кнігі.

Уладзімір Някляеў перадусім паэт. Асаблівасць ягоных вершаў палягае ў тым, што яны драматургічныя. Нават калі гэты верш усёго з некалькіх радкоў – усё…

Развернуть

10 января 2014 г. 01:01

156

4

Цалкам мастацкі твор з элементамі аўтабіяграфічных успамінаў пра станаўленне пакалення стылягаў у 1960-ыя гады ў Мінску, пра іх каштоўнасці ў кантэксце панавання выключна савецкай цэнзуры і ідэалогіі. Апісанне канфрантацыі пакалення савецкай моладзі, якая хацела быць адметнай, з тым ладам у грамадстве, які быў уласцівы савецкай рэчаіснасці. Усё дзеянне адбываецца на фоне дэкарацыяў Мінска 1960-ых гадоў, які сапраўды ажывае ў тваім уяўленні і падаецца, быць можа, нават больш яскравым і каляровым, чым Мінск 2014 года. Прачытаўшы кнігу, можна даведацца, чаму сённяшняя Няміга мае такі "асавечаны" выгляд, як яе спрабавалі выратаваць ад зносу, але, на жаль, не атрымалася. Даведаецеся пра тое, што кіраўніцтва партыі ставіла задачу пабудаваць вялікую і шырокую магістраль да перамогі камунізма,…

Развернуть

1 июня 2013 г. 02:58

138

5

Выдатны гарадзкі раман ад аднаго з найлепшых паэтаў сучаснай Беларусі. Чытаць цікава і лёгка, нібы газіроўка ўсё-ткі зь сіропам. Ніколі-б не падумаў, што Менск можа стаць рамантычнай плятформай для выдатнай гісторыі. А гісторыя, між іншым, працягваецца і дагэтуль: нават у 2010 годзе... Дзякуй аўтару, што абмінуў ідыялягічную "палітыку", пакінуўшы толькі палітыку індывідуальную. Да, у тэксьце прысутнічаюць КДБ і допыты. Але яны - усяго фон для Асі й Нэлі, для стыляг і Новага Сьвету. Проста час быў такі... Проста час ёсьць такі. Гатовы сцэнар для ўдалага нацыянальнага рэмэйку чэскага фільма "Rebelové" (сюжэт лепей за расейскую пародыю "Стиляги").

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

3 января 2021 г. 19:30

207

5

Уладзіміру Някляеву незаўважна перайшоў у кагорту найстарэйшых беларускіх паэтаў. У гэта цяжка паверыць. Бо, калі казаць пра старэйшае пакаленне беларускіх пісьменнікаў, то нікога і блізка нельга параўнаць з Някляевым у творчай актыўнасці. Штогод выходзяць яго кнігі, а нярэдка па некалькі кніг за год. Прычым гэта не толькі зборнікі вершаў, але і кнігі прозы. Вось і сёлета часопіс “Дзеяслоў” надрукаваў новы раман Уладзіміра Някляева.

Але мы разглядаем зборнік паэзіі “Толькі вершы”, які выйшаў у 2016 годзе ў выдавецтве “Кнігазбор”. Даўно сталі хрэстаматыйнымі радкі Ганны Ахматавай: “Когда б вы знали, из какого сора. Растут стихи, не ведая стыда…” Дык вось за апошнія 10-15 гадоў у біяграфіі Някляева было столькі розных падзеяў, столькі розных уражанняў, што іх хапіла бы любому пісьменніку на…

Развернуть

31 января 2012 г. 22:05

65

5

Калі брала ў рукі кнігу-зборнік апавяданняў і аповесцяў, напісаную чалавекам, даўно і шырока вядомым у першую чаргу вершамі, песнямі, і толькі пасля іх добра пашумеўшым раманам і сваім няпростым жыццёвым шляхам, рыхтавалася атрымаць як мінімум "дозу" ўражанняў і эмоцый. І ўсё адно "доза" пераўзышла ўсе прадчуванні. У кожным уключаным у кнігу творы свой настрой, свой час, свае пытанні і пры гэтым аднолькава натуральна створаны і пасляваенны энкавэдэшнік, і служка гатэлю ў сучаснай Швецыі. У гэтай кнізе ёсць усё, ад праўдзівай прыпавесці да казачнай рэальнасці, ад кінематаграфічнасці да штодзённай будзённасці, ад трагедыі да фарсу, ад забойства да выпадковасці, ад прастытуцыі да шаленства, ад роднага падворку да скандынаўскага парома, ад калгаса да каралеўскага вяселля, ад фаталізму да…

Развернуть

24 ноября 2014 г. 13:27

822

5

Книгу «Автомат с газировкой с сиропом и без» Владимира Некляева, изданную в 2013 году и рассказывающую преимущественно о жизни Минска во времена Хрущева, я считаю одним из самых важных произведений, прочитанных мной за последнее время.

Можно много говорить об авторе сквозь призму его политической деятельности (Некляев был кандидатом в президенты Республики Беларусь в 2010 году, затем сидел в тюрьме), но стоит прочитать «Автомат…», чтобы преклониться перед ним как перед писателем (в первую очередь поэтом, что по-особенному влияет на его прозу), который владеет мастерством слова на высшем уровне.

Эта книга для Беларуси имеет примерно такое же значение, как «Архипелаг ГУЛАГ» для России. Конечно, тут нет масштабного исследования, но именно в «Автомате…» автор честно рассказывает о том, как в…

Развернуть

16 марта 2018 г. 08:55

572

5

Гарадскі раман, я б сказаў. Мастацкая кніга пра савецкі Мінск. Канечне, горад - толькі фон. Але там столькі дэталяў зафіксавана. Сустракаў меркаванні ад мінчукоў, што ўсё было не так, як апісаў Някляеў. А я не мінчук, таму раман успрымаў як мастацкі твор. І ён мне спадабаўся. Вартая кніга. Някляеў піша цудоўныя вершы, але і яго проза не горшая.

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 сентября 2017 г. 22:38

132

5

Як на маю думку, менавіта гэты паэтычны зборнік быў лепшай кнігай паэзіі мінулага 2016 года. А магчыма будзе і лепшай беларускай паэтычнай кнігай усіх дзясятых гадоў 21-га стагоддзя. Бо ў гэтай кнізе чытач знойдзе не толькі беларускую паэзію высокай якасці, але тут таксама адлюстравана, як у чароўным паэтычным люстэрку, беларуская гісторыя існага дзесяцігоддзя, можна нават сказаць нерв гэтага часу.

Многія з гэтых вершаў аўтар па-майстэрску дэклямаваў на розных імпрэзах – на палітычных мітынгах, на перадвыбарчых сустрэчах, на літаратурных святах і паэтычных фестывалях. Перадусім варта згадаць верш “Калыханка”, прысвечаны памяці старэйшага паэта Генадзя Бураўкіна. Хто чуў гэты верш у аўтарскім выкананні наўрад ці забудзе яго да канца сваіх дзён.

Спіце, воі. Мужчыны. Далёка яшчэ да відна. Вы…

Развернуть

5 января 2014 г. 05:28

107

4.5

Для меня и многих моих ровесников, Некляев - прежде всего политик. Поэтому книгу я решила прочесть скорее из любопытства. И была поражена!

Прежде всего тем, что стихи Некляева популярнее прозы. На мой взгляд, это один из лучших авторов Беларуси сегодня, я бы поставила его рядом с Быковым по силе воздействия и мастерству изложения. Я зачитывалась, я даже выписывала цитаты, чего со мной уже давно не случалось... Нет сейчас текста под рукой, но вот, например:

Жизнь - как спичка. Незаметно заканчивается и только жжёт в конце

Совершенно не помню, по-русски или по-белорусски читала, настолько органичен был стиль. К слову, подаренный за несколько лет до этого Орлов, с которым я мучалась, лазила по словарям и плевалась от его пошлых сцен, и рядом не стоял. При всём, как говорится, уважении.

И…

Развернуть

14 января 2018 г. 06:18

331

2 слабое начало писателя-Некляева

По стилю этак книга напомнила творение Кати Гордон. Все куда-то вечно идут и выпивают,постоянные гости ,слежка КГБ. И какже это мальчику из такой неблагонадежной компании антисоветчиков удалось стать великим поэтом -песенником?

3 июля 2020 г. 19:45

87

3 Музыка без кахання не існуе

18+. Першы раман (“эміграцыйнага” перыяду) Уладзіміра Пракопавіча сапраўды мае падставы называцца “раманчыкам” – такі ён стылістычна лёгкі, ды і неяк асобна стаіць, на мой погляд, ва ўсёй беларускай літаратуры. Жыццё і каханне, эротыка і палітыка, музыка і гумар – галоўны герой Лабух (“лабаць” – граць на музыкальным інструменце) увесь час спрабуе разгледзець сябе праз прызму гэтых чалавечых канструкцый, а чытач назірае за гэтым, поўным нечаканасцей, жыццёвым шляхам. Што сапраўды пераважае ў гэтым творы, дык гэта эротыка (калі не штосьці звышэратычнае), а разам з ёй і філасофска-палітычныя развагі аб уладзе, справядлівасці, найперш. Гэтае пытанне паўстае асабліва востра ў той краіне, якой, можа быць, няма… Асабліва кранальным эратычным момантам мне стала начная гаворка з жанчынаю праз…

Развернуть