Автор
Адам Глобус

Владимир Вячеславович Адамчик

  • 36 книг
  • 5 подписчиков
  • 120 читателей
3.9
190оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.9
190оценок
5 64
4 72
3 46
2 6
1 2
без
оценки
19

Лучшие книги Адама Глобуса

  • Толькі не гавары маёй маме Адам Глобус
    ISBN: 978-985-562-013-7
    Год издания: 2012
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса "Толькі не гавары маёй маме" сабраны кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама - кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
  • Сям'я Адам Глобус
    ISBN: 978-985-02-1798-1
    Год издания: 2017
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кож­ны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, пра родных і любімых. Пісьменнік у ёй дакладны, гіперрэалістычны і шчыры. «Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі…» Так напісана ў біблейскай кнізе «Выхад». Пра гэта ж апавядаецца і ў кнізе Глобуса «Сям’я».
  • Казкі Адам Глобус
    ISBN: 978-985-6800-60-6
    Год издания: 2007
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Казкі любяць усе! Пэўна таму Адам Глёбус і напісаў кнігу "Казкі", у якой фальклорныя і біблейскія матывы склаліся ў нечаканы шматколерны малюнак.

    Развернуть
  • Койданава Адам Глобус
    ISBN: 985-437-427-0
    Год издания: 1997
    Издательство: Літаратура
    Язык: Белорусский
    Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная з навэл – імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён “зрабіў вельмі простую, але разумную справу.” Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту – апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка “прылажыць, прымерыць” да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі, як кожнае мневялічкае мястэчка Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх “дурных” і юродзівых. (Н.Г.)
  • «Дамавікамерон» Адам Глёбус
    Год издания: 1994
    Язык: Белорусский
  • Дзікае паляванне Адам Глобус
    ISBN: 985-476-298-X
    Год издания: 2005
    Издательство: Выдавецкі цэнтр БДУ
    Язык: Белорусский

    Легенда ў малюнках паводле аповесці У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

  • Замак Адам Глобус
    ISBN: 978-985-14-1556-0
    Год издания: 2008
    Издательство: Сучасны літаратар
    Язык: Белорусский
    У кнізе "Замак" змешчаны найлепшыя дэтэктывы вядомага беларускага літаратара Адама Глобуса.
  • Карона Вітаўта Вялікага. Сучасны беларускі дэтэктыў (сборник) Адам Глобус
    ISBN: 985-02-0735-3
    Год издания: 2004
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У зборнік уключаныя творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, якія плённа працуюць у жанры крымінальнага апавядання, дэтэктыва і трылера. Апроч займальнай інтрыгі і дынамічнага сюжэту ў творах прысутнічаюць нацыянальны каларыт і містычныя матывы беларускага фальклору.
  • Гісторыі пра Мінск і ваколіцы Адам Глобус
    ISBN: 978-609-8147-32-2.
    Год издания: 2015
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, — гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” — кніга вясёлая і займальная.
  • КАЗКІ сталічныя Адам Глобус
    ISBN: 978-985-7180-82-0
    Год издания: 2018
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    Новая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні, Мінску і Віцебску. Трэцяе месца ў літаратурнай прэміі Ежы Гедройца 2017 года.

    Развернуть
  • Зваротная перспектыва Адам Глобус
    ISBN: 978-985-18-3832-1
    Год издания: 2016
    Издательство: Харвест
    Язык: Белорусский
    Дакументальна-мастацкая кніга пісьменніка і мастака Адама Глобуса "Зваротая перспектыва" складаецца з кароткіх, яркіх, дасціпных апавяданняў-успамінаў, разваг, замалёвак. Кніга насычана асабістымі, інтымнымі перажываннямі аўтара, ён дзеліцца з чытачамі малавядомымі і цікавымі фактамі са свайго жыцця і жыцця сучаснікаў, малюючы ўласны пакручасты шлях да мастацтва і творчасці.
  • PLAY.BY Адам Глобус
    ISBN: 978-985-6800-92-7
    Год издания: 2009
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Пад вокладку з назваю “PLAY.BY” сабраныя ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта “Белорусские Новости” (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага Мінулага. Такім чынам, “PLAY.BY” — зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.
  • Анёл Адам Глобус
    ISBN: 978-985-23-0158-9
    Год издания: 2021
    Издательство: Выдавец Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
    Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік «Анёл» складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
  • Новы дамавікамерон Адам Глёбус
    ISBN: 985-437-546-1
    Год издания: 1998
    Издательство: Выдавецтва Літаратура
    Язык: Белорусский

    Казкi для дарослых.

  • Літары Адам Глобус
    ISBN: 985-13-5411-2
    Год издания: 2006
    Издательство: Харвест
    Язык: Белорусский
    Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш, чаму iх крышыць трэба на капусту. «Манга-Манга» мандзячыць там на гiтарках. Каза на плечы яму залезла. Козы любяць на канцэртах на плечы сланам сваiм залазiць. Слон лыбiцца, радуецца. Якi ён дужы, якi, блiн, цягавiты. А каза станiк зняла, цыцкi малпам з «Манга-Манга» засвяцiла. Такая я крутая каза, можаце мяне ў чатыры чэлесы затрахнуць. Потны слон топчацца на месцы. Ён жа не бачыць цыцак сваёй загiзаванай казы. Яна станiкам круцiла над сваёй лейкай. Стамiлася, руку апусцiла. Слон станiк зазырыў. Здагадаўся пра затрах у чатыры чэлесы. Дапёр. Калi не трэба, заўсёды чужыя думкi прачытваюцца. Скiнуў слон казу. Хацеў па грыбах надаваць. Замахнуўся. Тут i распачаўся прыродны катаклiзм. (Новамадэрніст, фрагмэнт)
  • Смерць — мужчына Адам Глобус
    Год издания: 1992
    Издательство: Беларускі дом друку
    Язык: Белорусский
    Другая кніга прозы “Смерць – мужчына” (1992) – вылучаецца змястоўнымі і стылістычнымі навацыямі. Пісьменнік звяртаецца да самых заземленых, суровых бакоў рэчаіснасці. Аповесць у навелах “Смерць-мужчына” – гэта мастацкае даследванне нашай бедухоўнасці, амаральнасці ў адносінах да памяці памерлых. Празаік са скрушнасцю апавядае пра глумленне над магіламі, рабаўніцтва, бяздушны знос пагостаў. Могілкі – гэта святое, вечны прыстанак людзей, нерэдка вельмі маладога веку. Усе мы смяротныя, і павінны памятаць пра гэта, шанаваць месца спачынку памерлых, бо Бог даў нам душу і розум.
  • Новае неба Адам Глобус
    ISBN: 978-985-6906-41-4
    Год издания: 2010
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    У зборніку "Новае неба" сабраныя найлепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса.
  • Парк Адам Глобус
    Год издания: 1988
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Парк – месца ў горадзе (і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек, пары закаханых на лавачках, нейкае кустоўе, каб прыхаваць ад старонніх вачэй фрагменты гарадскога інтыму (і не толькі). Парк – гэта птушкі і восеньская лістота пад нагамі, гэта маладыя мамы з дзіцячымі вазкамі, гэта задумлівая паненка з кніжкаю ў руках. Парк – гэта таксама месца прызначэньня сустрэчаў, гэта доўгія шпацыры ў адзіноце або ў пары за (пад) ручку. Парк – гэта таксама зборнік вершаў Адама Глобуса, зборнік, у якім знойдзеце ўсё тое, што пералічана вышэй, а нават крыху больш. Прыемнага чытання.
  • Крутагорскія казкі Адам Глобус
    ISBN: 978-985-6901-58-7
    Год издания: 2010
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Чарговая кніга Уладзіміра Вячаслававіча, зборнік празаічных мініяцюр, знаёміць нас з мястэчкам Крутагор'е, у сапраўднасці больш вядомым як горад Дзяржынск з чыгуначнай станцыяй Койданава. Кампазіцыя большасці мініяцюрак пабудаваная ў ракурсе чараўніцтва і звышнатуральнасці. Мажліва, гэты чыннік і даў падставы аўтару назваць сваю чарговую кніжку “Казкамі”. Чытаючы ягоныя замалёўкі, вельмі хочацца патрапіць у апісаныя мясціны, каб хоць крышачку перажыць чароўныя здарэнні на ўласнай скуры. Яно і не дзіва: падобным уражанням спрыяюць па-майстэрску зміфілагізаваныя ўяўленні пра горад. Праз прызму фалькларыстычнасці аўтар імкнецца да…

    Развернуть
  • Казкі пра дарослых Адам Глобус
    ISBN: 978-985-562-091-5
    Год издания: 2013
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    "У кнігу Адама Глобуса ""Казкі пра дарослых склалі не толькі казкі, але і фантазіі"". У сваіх казачных кнігах Глобус стварае вельмі прыцягальны, густанаселены таямнічы свет. Героі гэтай кнігі — людзі і істоты розных заняткаў і нацыянальнасцяў, захапленняў. І іх хвалюе не толькі тое, каб хутчэй кагосьці з'есці ці нашкодзіць, яны хочуць змяніць культурную парадыгму. (Уладзімір Арлоў)"

Показать ещё