Отзывы о произведении Криницы
26 июля 2013 г. 23:03
862
4
Нават не ведаю як перадаць сваі ўражанні…На самой справе, часам кніга вызывала ў мяне легкую усмешку: неяк усё так проста, крыху наіўна, сюжэт традыцыйны, а недзе ў глыбіні душы добра разумееш у якім напрамку струменьчык расказу пацячэ далей. Але справа ў тым, што гэтай прастатой і шчырасцю раман і захапляе. Шамякін так майстарскі, так яскрава перадаў становішча ў якім знаходзілася краіна, лёс простых людзей, што ловіш сабе на думцы нібыта ты знаём з імі, нібыта ты сведка іх радасці, ведаеш усе іх клопаты і турботы. У які раз я пераконваюся ў тым, што ад кніг Шамякіна немагчыма адарвацца. Спадзяюся, падобныя адчуванні яны выклікаюць не ў мяне адной.