А вароны ўсё надрываліся - нападалі на каго ці проста сварыліся ў сваёй варонняй зграі, - мусіць, таксама нейкія ў іх непаладкі, падумаў Хведар. Як у людзей. але, мабыць, такіх, як у людзей, не бывае ні ў якіх істотаў. Тыя калі дзяруць каго, дык каб з'есці, а гэтыя - хіба каб задзерці і кінуць. Усё ж лютая істота чалавек!