Отзывы о книге Таемнасць агню
Torvald518 октября 2017Выхад першага зборніка Леаніда Галубовіча «Таемнасць агню» стаў адметнай літаратурнай падзеяй Беларусі пачатку 80-х. Паэт сваімі першымі вершамі, якія дасылаў з роднай вёскі Вароніна ў сталічныя выданні, зарабіў сабе немалую вядомасць. Беларуская літаратурная грамадскасць успрыняла нараджэнне ў вёсцы паэта такога ўзроўню як нейкі цуд. Таму першую яго кніжку чакалі з нецяплівасцю. Прадмову да яе напісала вядомая літаратурная крытык Вера Палтаран. Крытык вітала прыход паэта з беларускай вёскі, якая ўсё больш занепадала, але яшчэ знаходзіла сілы нараджаць новых нацыянальных творцаў. Вера Палтаран пісала: «Яго слова прынесла адтуль пах свежай баразны, што паруе пад вясновым сонцам, адчуванне глыбіні жыцця, імкненне спасцігнуць тую меру жыццёвых каштоўнасцяў, якую падсвядома ведае народ і разуменне якой дадзена толькі сапраўднаму мастацтву».
Леаніда Галубовіча небеспадстаўна параўноўвалі з класікам расійскай літаратуры Мікалаем Рубцовым, бо паэзія электрыка з Вароніна не была філалагічным прадуктам мастацкага слова і не імкнулася задаволіць грамадска-палітычныя запатрабаванні. Паэт пісаў пра тое, што яго атачала, што ён бачыў вакол сябе штодзень, што яму было знаёма і блізка – пра селяніна, які аб'язджае каня, пра бабулек, якія дажываюць апошнія гады ў паміраючых вёсках, пра навальніцу над вясковымі палеткамі. І пры гэтым яго душа была вельмі чуйная да паэтычнай таямніцы, бо шмат у беларускіх мястэчках і вёсках ёсць аматараў складаць вершы, але вельмі мала каму ўдаецца словам маляваць як фарбаю, каб сярод паэтычных радкоў чуліся гукі жыцця, каб вершы неслі не проста малюнкі і пэўныя пачуцці – а таксама глыбокія развагі і філасофскія высновы.
Да таго ж упершыню ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт, які так сур'ёзна ставіўся да паэтычнай творчасці, які ўсведамляў пэўную адказнасць, усклаўшы на сябе званне паэта.
Здаецца, кіну ўсё. На д'ябла тыя вершы! Няхай гараць трысцём, Але не самы першы.
Навошта ўсім казаць, Што ты не мог напеўна Сусвет пераканаць У дабраце душэўнай.
І ўсё ж сярод папер Вазьму для апраўдання Свой самы першы верш - Урок праўдапісання.
6 понравилось
320

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым