Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

13 июня 2017 г. 16:12

255

5

Дзякуй Ежы Гофману, а галоўнае — Ежы Біньчыцкаму, што падарылі свету гэты фільм, ад якога сэрца разрывалася нават у мяне маленькай (бо глядзела я яго ў глыбокім дзяцінстве). І я не магла падумаць, што праз столькі гадоў пасля прагляду фільма мяне зможа ўразіць кніга. Таму дзякуй Тадэвушу Далэнга-Мастовічу за гэтую гісторыю. Я абавязкова выберу вольны дзень, каб спакойна сесці і пераглядзець фільм ужо ў старэйшым узросце. Ну і апошняй прыступкай будзе чытанне кнігі ў арыгінале (прычым абавязкова папяровай). Часам у жыцці патрэбна толькі адно — ведаць, што ты камусьці патрэбны. Гэта дае табе сілы на новыя здзясненні і адчуванне таго, што ты жывы. Гэта гісторыя чалавека з залатымі рукамі і залатым сэрцам, які згубіўшы памяць, згубіўшы імя, не згубіў сябе. Знакаміты і таленавіты хірург Рафал Вільчур пасля збіцця злодзеямі губляе памяць. Жыццё заносіць яго ў невялікае мястэчка, дзе ён дапамагае сям'і млынара па гаспадарцы і раптоўна высвятляе пра свой талент лячыць людзей. Так ён становіцца вядомым знахарам.

Мова аўтара такая цудоўная, што выдатна перадалі перакладчыкі. Кожны герой выклікаў пэўныя эмоцыі, ніхто не застаўся па-за ўвагай. Ведаю, што аўтар напісаў працяг гэтай гісторыі, але яго не хачу чытаць. Хачу ведаць, што ўсё скончылася менавіта так.

Няхай многія моманты гэтай кнігі выглядаюць трохі казачнымі, але хто сказаў, што літаратура мусіць на 100% быць праўдай? Галоўнае, каб мы ў яе верылі. Часам не розумам, не рацыянальным, а менавіта эмоцыямі, пачуццёвым.
картинка xbohx