Отзывы о книге Мур

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova
    10 марта 2017

    Адчуванні

    Нясе нейкай плынню такое жыццё: немагчыма нічога ні ацаніць, ні зразумець, можна толькі паддацца.

    Патаемныя думкі і дзеянні, ў якіх часам сорамна прызнацца самому сабе, выцягнуты, разгледжаны і вынесены на суд чытача. Кожнае апавяданне — гэта, перш за ўсё, апісанне адчуванняў. Адчуванні жанчыны, якая кахае вар"ята, жыве з ім і паступова вар"яцее сама ("Пакой"). Адчуванні чалавека, які прывык глядзець на людзей зверху ўніз, і з мэтай канчатковага самасцвярджэнння рашаецца на забойства ("Герастрат"). Адчуванні жанчыны, якая вагаецца паміж добрым мужам-імпатэнтам і багатым каханкам-грубіянам ("Блізкасць"). Адчуванні юнака, якому з дзяцінства падрыхтавана роля шэфа, а ён усё шукае сябе, трапляючы ва ўсё больш і больш сумніўныя сітуацыі ("Начальнікава дзяцінства"). І, ўрэшце, адчуванні людзей перад смерцю ("Мур"). "Мур" — навела, найбольш блізкая да яе традыцыйнага разумення. Тут ёсць востры сюжэт, некалькі дзеючых асоб і нечаканая развязка. Ёсць неардынарны погляд на гераізм. Бо людзі напярэдадні растрэлу — гэта ўжо не змагары і не героі, а ...мёртвыя, хоць пакуль яшчэ і жывыя.

    Калі знікае ілюзія, што ты вечны, чакаць колькі гадзін ці колькі гадоў — усё адно.
    like7 понравилось
    327

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым