Больше рецензий

17 июля 2016 г. 10:17

1K

5 Сакрэт Паўлінкі

Чым так вабіць "Паўлінка", якая на працягу многіх дзесяцігоддзяў застаецца самай папулярнай беларускай камедыяй?
Сюжэт — самы звычайны, яго знойдзеш у кожным другім вадэвілі: непакорлівае каханне маладых.
Героі — таксама тыпажы даволі стандартныя. Зухаватыя сябры-кумы, якія любяць паразмаўляць аб справах і не толькі, ды перакуліць чарку, калі здарыцца нагода. Іх жонкі, паважныя, практычныя кабеты, якія змагаюцца з п"янствам і прэтэндуюць на кіруючую ролю ў сям"і. Галоўны камічны персанаж — пан Адольф, якія ўвасабляе "псеўдаадукаваную" культуру, супрацьпастаўляючы яе традыцыўнай, народнай. Урэшце сама Паўлінка — дзяўчына, прыемная ва ўсіх адносінах, але ж нічым асаблівым яна не вылучаецца...
Напэўна, сакрэт поспеху купалаўскай камедыі — гэта ўсё ж той самы народны дух, які не знойдзеш між радкоў, але заўсёды выразна адчуваеш пры чытанні. Разумееш, што вось яны тут нашы беларускія якасці: дасціпнасць, памяркоўнасць, паважлівасць да іншых, але і стойкасць ва ўласных поглядах...
І яшчэ "Паўлінка" — надзвычай сцэнічная. Колькі б не давалі яе купалаўцы, у зале заўсёды аншлаг. Думаю, ў кожнага склаўся свой вобраз гэтай гераіні, у тым ліку і на сцэне. Як для мяне, дык найлепшай Паўлінкай была Зоя Белахвосцік. картинка Irina_Tripuzova <userpic size="l" id="f93b11vu" reader="Irina_Tripuzova" href="