Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

2 июня 2016 г. 23:23

3K

3.5

3 чэрвеня 1912 году ў Акопах Янка Купала скончыў п’есу "Паўлінка".
Гэтая невялікая паводле аб’ёму п’еса ўжо больш за 100 гадоў не губляе сваёй папулярнасці і актуальнасці. Купалаўскі тэатр кожны сезон пачынае з пастаноўкі гэтай камедыі. Спектакль мне падаўся так сабе, бо я не люблю ўсе гэтыя любоўныя меладрамы. А сам твор прываблівае мяне выключна сакавітасцю сваёй мовы.

Сюжэт даволі банальны: закаханыя хлопец з дзяўчынай, Паўлінка і Якім, яе бацькі супраць Якіма, называюць яго свінапасам. Распрацавалі цэлы план, каб выдаць дачку за заможнага, як ім здаецца, Адольфа Быкоўскага, які шмат з сябе паказвае, а на справе пшык. Ну а закаханай у іншага дзяўчыне нічога не застаецца, акрамя як збегчы з каханым, што ў канцы атрымліваецца не вельмі ўдала, як мы пабачым.

Сюжэцік так сабе, але мне было цікава чытаць пра жыццё сялян, не ўсё ж ім у творах беларускай літаратуры гараваць, бедаваць ды наракаць на сваю цяжкую долю. Часам трэба і выпіць, і патанчыць, і павесяліцца. Ну а колькі ў творы сакавітых прыказак, прымавак, прыгаворак! Толькі за адно гэта варта чытаць "Паўлінку". Таму і перачытваю ўжо ў які раз.

Дарэчы, у гэтым выданні шмат цікавых фотаздымкаў: на вокладцы Паўлінка і Якім у выкананні Раісы Кашэльнікавай і Івана Шацілы. Увогуле там сабраныя фотаздымкі розных выканаўцаў роляў галоўных герояў. Ёсць і сучасная Паўлінка, Юлія Шпілеўская, у выкананні якой я і бачыла Паўлінку, прывабная дзяўчына з прыемным голасам.
картинка xbohx