Больше рецензий

1 февраля 2016 г. 20:52

2K

3

Мастацкае апавяданне спрабуе данесці да чытача жыццё самая вядомай в беларускіх святых - Ефрасінні Полацкай, яна ж Прадслава. Зразумела, фактаў з біяграфіі жанчыны захавалася няшмат, таму аўтарка вымушана запаўняць белыя плямы самостойна. Ефрасіння перажывае розные канфлікты ў жыцці: любоў да сялянскага хлопца ці ухваленне бацькоў, зразумелыя паганскія багі ці новы адзіны бог, ахвярнае жыццё інакіні ці сямейнае шчасце зямной жанчыны? Усе гэтая канфлікты і кідання жанчыны хочь і выглядаюць натуральна, але усё ж такі даволі самі па сабе нудотныя. Аўтар жадала паказаць нам святую як звычайную жанчыну, с пачуццямі і сумневам. Але на выхадзе я ўбачыла занадта сантыментальную аповесць, дзе нават гістарызм саступае месца ліріцы.

Чытае Андрэй Каляда. Ну, вось гэта артыст! Нехта чытае як Гугл перакладчык - проста тэхнічна пераводзіць тэкст у гук. А Каляда з іншай пароды - ён чытае з выразам, з натхненнем... Мне падабаецца, заўсёды. Хоць і лепей бы гэтую рэч чытаць жанчыне.