- Главная
- Іван Шамякін
- 📚 Книги
- Сэрца на далоні
- Рецензии
- Вельмі шматстаронні твор. У... «Сэрца на далоні»Вельмі шматстаронні твор. У... «Сэрца на далоні»
Отзывы о книге Сэрца на далоні
Halyava6 мая 2015Вельмі шматстаронні твор. У ім ёсць ўсё, любоў і рэўнасць, адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, адданась сваёй справе і выкарыстоўванне пасады ў асабістых мэтах, пошук свайго месца ў жыцці і працоўнае выхаванне. Спадабаліся ўсе героі твора акрамя Гукана. Кожны з іх мае свае перавагі і недахопы, усё як у жыцці. І становішчы ў якія трапляюць героі рамана могуць адбыцца з кожным і зараз. Цікава было сачыць за зменай ў адносінах Славіка да працоўных людзей і да працы навогул. Спачатку мы бачым яго як прадстаўніка так званай "залатой моладзі". Усё яму не падабаецца, ён ня бачыць нічога дастойнага навокал сябе, лічыць сябе вышэйшым за звычайных працоўных людзей. Але трапіўшы ў перадавую брыгаду на станкабудаўнічым заводзе ён паступова змяняецца. Вельмі добра выпісаны героі рамана і прозвішчы галоўных герояў адпавядаюць іх характарам.
14 понравилось
4,9K

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым