Отзывы о книге Шэпт

  • Аватар пользователя
    lapa_lipa
    5 ноября 2023

    Наша знахарства ціхае й таямнічае, схаванае ад непатрэбных вачэй.

    Неверагодная кніга, якая нагадвае пра сыходзячую ў нібыцьцё спадчыну. Вялізарны труд беларускага фатографа, які даказаў, што нам яшчэ капаць і капаць у свае карані. Я ўжо й забылася на адчуваньне, калі кніга ня проста захапляе, яна засасвае ў сябе ўсю тваю душу й увагу. Як так? Ня ведаю. Але Сяргей Лескець ведае.

    Аўтар дзевяць гадоў таму пачаў езьдзіць па беларускіх вёсках у пошуках беларускай магіі – вясковых чараўніц, знахарак і траўніц, каб захаваць бясценную спадчыну ў кнігу, якая напоўнена шматлікімі тэкстамі шэптаў, дыялектамі вясковых размоваў неверагодных шчырых бабулек і асабістымі ўражаньнямі.

    Шаптухі – яны ад Бога, а тое, што ад Бога зьнікнуць ня можа ні праз перасьледы й рэпрэсыі савецкіх уладаў, ні праз людзкую зайздрасьць і злосьць.

    Традыцыі свайго народу трэба захоўваць, якімі б яны не былі.

    Раю. Больш нічога не напішу, бо вам трэба бегчы й пачынаць чытаць «Шэпт». Атрымаеце смак ўтульнасьці, якой кніга вас абгарне.

    like8 понравилось
    780

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым