Больше рецензий

Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

26 февраля 2014 г. 02:27

897

4.5

- Мы павiнны вынайсцi беларускi варыянт сексуальнай гульнi. Я адчуваю ў сабе здатнасць на такое адкрыццё...

Вось наш адказ Джавані Бакача і сваеасаблівы працяг лініі Яна Баршчэўскага ў адным флаконе. Нячысцікі выраслі. "У XIX стагоддзi, любы, усе казкi засталiся ў мiнулым.". Нячысцікі канца ХХ стагоддзя займелі новыя забавы. І калі туманнікі традыцыйна палохаюць каханкаў у цёмным лесе, дык русалкі чакаюць мужыкоў у лазнiцы, дамавікі робяць з жанчынамі "тое, што людзi звычайна называюць актам" і пішуць лісты гаспадарам, каб распавесці, якім чынам разнастаіць сэксуальнае жыццё, а дваравiкі катаюцца на опелях. Дарэчы, у сучасным фальклоры з'яўляюцца і новыя героі - кадравік апускае шторы на акне, адпачыннік поіць жанчын каньяком у бары, цікаўнік задае пытанні, газавік бярэ з гаспадыні зусім не грошы, а садоўнiк носіць ружы палюбоўніцы і пасля "гадзіны кахання" выкідвае іх у смецце. Эратычны падтэкст прысутнічае зусім не ва ўсіх апавяданнях. Некаторыя проста смешныя, жахлівыя, злыя. Але што цешыць - эротыка "Дамавікамерона" не нахабная, нягледзячы нават на тое, што ўсё называецца сваімі імёнамі (і такое пашырэнне лексікона настаўнікі белліту наўрад ці ўхвалілі). Хаця ўвогуле ў Адама Глёбуса вельмі прыгожая і сакавітая беларуская мова. "Грыбнiк не ведаў лепшага вiдовiшча, чым высокi брунатны баравiк у смарагдавай траве" - гэта ж паэзія!

І вось што яшчэ цікава. Я ўжо неаднойчы казала, але паўтару ізноў - гэта асалода... гмм... у кантэксце кнігі атрымліваецца двухсэнсоўна... асалода зусім іншага ўзроўня, калі геаграфія твора накладваецца на геаграфію твайго ўласнага жыцця. Гэта нейкі асаблівы кайф, калі аўтобус спыняецца на прыпынку "Пратэзны завод", калі хтосьці накiроўваецца ў Траецкае прадмесце, дзе доўга стаіць у букiнiстычнай краме "Вянок", а скверык "не носiць iмя пiянера-героя Марата Казея, хоць помнiк непаўналетняму немцабойцу там i стаiць".

Цудоўна.

Комментарии


Выдатна!
А я некалI чытала ў "ARСHE".


Дзякуй. :)
Мне вельмі падабаецца "ARСHE" (чытала некалькі нумароў) - цікавы і якасны часопіс.


Мы таксама час ад часу яго набываем.
Найлепшыя пажаданнi!


Читала и наслаждалась )))))))

вельмі прыгожая і сакавітая беларуская мова

Таки да )))))


Мне до автора топать и топать, но за комплимент спасибо. :)
Кстати, очень рекомендую сборник. Он такой хулигански-атмосферный, что просто прелесть. :))


Э, не спешите вы так ))) Я по-белорусски не читаю )))) Тут просто листала твой список прочитанного и наткнулась на рецензию полностью на белорусском. Даже прочитала вслух! Наверное, ты бы громко смеялась )) Но так приятно читать на языке, который и похож на твой, и не похож! Так волшебно!


Да там рассказы совсем маленькие, к тому же, как ты и написала, язык очень похож, даже то, что не знаешь, всё равно понимаешь интуитивно. :)) Я сама всё хочу что-нибудь на украинском попробовать. :)


Героиня! ))
А ты на каком в быту говоришь?


Ну этот героизм пока только в планах. :))
У меня семья русскоязычная (мама из Сибири родом), так что дома говорим на русском, а с друзьями - по-разному, но сейчас больше на русском. А вот в студенческие годы было наоборот, плюс я училась на белорусском отделении.


И я преимущественно на русском (муж из Питера, хотя отец его из Западной Украины). А на работе на украинском. Хотя скорее по принципу "на каком вы ко мне, на таком я вам в ответ" ))


по принципу "на каком вы ко мне, на таком я вам в ответ"
Я чаще всего тоже. :) Но вообще, у нас на белорусском говорят намного меньше, чем у вас на украинском. К примеру, на заочном отделении мои попытки читать лекции на белорусском провалились минут через 10 - просто не понимают, переспрашивают чуть ли не половину слов. Вот это печально, конечно.


Поддерживаю! Любой язык надо оберегать, как зеницу ока. Без языка нация растворяется, как мне кажется...


Да, мне тоже так кажется.
Крутится в голове цитата, не могу вспомнить откуда: когда умирает язык, в проигрыше остаётся всё человечество.


Недавно студентам показывала вот этот ролик. Так прониклась...


Потрясающий ролик. Спасибо :)