Больше рецензий

FlynnCarsen

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

23 января 2023 г. 23:39

3K

5

Здзіўляюся, што гэта кніга прайшла міма мяне ў школе. Але ўсяму свой час, і дзеля гэткай кнігі трэба было пачакаць. Хочацца адзначыць, што кнігу я прачытала хутка, бо мне было сапраўды цікава, што будзе далей. Героі рамана (залішне правільны Тарас, фанабэрысты Славік, прыдзірлівы Шыковіч, адданы Яраш і іншыя) мяне зацікавілі, бо гэта сапраўдныя людзі, за якімі цікава сачыць. Даволі мала палітыкі, нават тэма вайны паказана добра, не навязваючы чытачу тэмп. Спадабалася мне суіснаванне двох пластоў, як у "Майстары і Маргарыце" (такая паралель мне прыйшла з раманам Шыковіча). Мне ў рамане ўсяго хапіла: і дэтэктыва, і філасофіі, і кахання - усяго ёсць, і ў той колькасці, каб зацікавіла, але не надакучыла. Нават такая адкрытая канцоўка выглядае лагічна, што для мяне - самы лепшы камплімент.
Стыль у аўтара жывы, як быццам родны, чытаеш і атрымліваеш асалоду ад таго, якая мілагучная мова ў нас, і як цікава можна на ёй пісаць.
Я раю ўсім, хто хоча пазнаёміцца з беларускай класікай - пачытайце Шамякіна. Убачыце, што і я на можа быць цікавай. Гэта зусім не страшна.