Больше рецензий

5 января 2023 г. 10:06

345

4 Лісты, прытулак і доктар

Як часта нялюбая і нежаданая на першы погляд праца ператвараецца для нас у справу ўсяго жыцця? Тое, што пачыналася жартам або забавай, пасля становіцца чымсьці сур'ёзным. Бяссонныя ночы адкрываюць новыя магчымасці, думкі носяцца ў галаве бясконцымі патокамі. Толькі і думаеш, як жа зрабіць сваю працу яшчэ лепш. У такім стане апынулася галоўная гераіня, Саллі Мак-Брайд, якую сяброўка прызначыла загадчыкам сірочага прытулку. Юная асоба, якую спачатку персанал не ўспрымае як начальніцу, пачынае перарабляць ўстанову, дзе для дзяцей створаны спартанскія ўмовы. Ірландка па паходжанню, дзяўчына з незадаволенасцю бярэцца за справу, якая затым захоплівае яе цалкам. Лісты сяброўке, знаёмаму ператвараюцца ў апавяданне пра жыццё прытулка і яго насельнікаў. Аднак, пасля з'яўляецца яшчэ адзін атрымальнік лістоў ад міс Мак-Брайд - доктар Робін Мак-Рэй, шатландзец і сапраўдны гад, на думку міс. Непрыязнасць, якую гэтыя двое адчуваюць адзін да аднаго з пачатку знаёмства, перарастае ў супрацьстаянне.

Цікавы склад апавядання, бо мы даведваемся пра падзеі толькі з пункту гледжання галоўнай гераіні. Кожны чытач сам ператвараецца ў Салліі быццам бы перачытвае толькі што напісаныя лісты, каб адаслаць іх атрымальнікам.