Отзывы о книге Сэрца на далоні
Ales_spadar10 октября 2022Раман Івана Шмякіна "Сэрца на далоні" вельмі цікавы. У ім уздымаецца некалькі праблем адначасова: праблема бацькоў і дзяцей, мінулага, сучаснасці і будучыні, кахання і нянавісці, але асноўная тэма раману - гуманізм. Аўтар паказвае, што самае галоўнае - гэта чалавечае жыццё, што гэта найвялікшая каштоўнасць якая ёсць у чалавека. Недарма твор лічыцца адным з лепшых твораў беларускай літаратуры, а Іван Шамякін ставіцца ў адзін рад з такімі вялікімі пісьменнікамі Беларусі як Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Якуб Колас і іншыя. Мова твора даволі простая, у параўнанні з мовай Караткевіча ці Купалы, таму твор падыйдзе для тых, хто толькі пачынае знаёміцца з беларускай мовай.
5 понравилось
3,3K

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым