Отзывы о книге Холодный город
mari-rudakova26 сентября 2022І зноў вампіры. Чытаць ўжо нецікава...
Тэма вампіраў і вампірызму - ужо не новая для сучаснай літаратуры. Адзін толькі "Прыцемак" не дае спакою і зараз лічыцца амаль што класікай вампірскага свету. Але ці так ужо цікава ўсё гэта чытаць? Усюды адно і тое ж - вампіры харчуюцца крывёй, не вытрымліваюць сонечнае святло і паміраюць ад адсечанай галавы ці кола ў сэрцы. Але ўсё гэта - збітае клішэ, ад якога пазяхаеш пасля першай старонкі. Увогуле, сюжэты, высмактаныя з пальцу, ужо надакучылі.
І што ж мы маем тут? Поўны набор лагічна неабгрунтаваных дзеянняў герояў, якім больш 15 год не даш. І пляваць, што ім ужо за 17. Як бы ў гэтым узросце пачынаешь пакрыху сталець, а у гэтых дзяцінства ў адным месцы шчэ гуляе. Нам апісваюць Халодны горад як небяспечнае месца, куды ні ў якім разе не варта хадзіць. І што робяць героі? Канешне ж, імчацца туды зламаючы галаву, бо жыць ім відавочна надакучыла на гэтай зямлі. Праўда, кампанія сабралася вельмі цікавая: дзяўчына, якая адзіная выжыла пасля разні на вечарынцы, яе былы, што вось-вось стане адным з вампіраў, сэксуальны вампір, за якім гоняцца галаварэзы плюс брат і сястра, якія вырашылі стаць упірамі, развітаючыся з былым жыццём. Увогуле, мазгоў няма ні ў кога. Нават у галоўнай гераіні Таны, якая разумее, што, магчыма, заразілася, але патрэбна выжыць дзеля сваёй сястры Перл. Зрэшты, гэта не перашкаджае ёй увайсці ў Халодны горад, амаль не стаўшы ахвярай свайго ж былога, Эйдана. А яшчэ праблема з Габрыэлем, які быццам нікому не абавязаны, але чамусьці верціцца побач з дзяўчынай. Так, ён старадаўні вампір, але абяліць яго сталкерскія схільнасці нудой ад працяглага баўлення часу ў зняволенні на могілках у Францыі ніяк не атрымліваецца. Нарэшце мы атрымліваем класічны любоўны сюжэт: маладая дзяўчына і старадаўні вампір. І, магчыма, павінна развівацца нейкая хімія, але паміж героямі нічога не заўважаецца. Іх узаемаадносіны развіваюцца занадта хутка, як у танных раманах. Здаецца, быццам аўтар проста стамілася ад гэтай гісторыі і пусціла яе пад адхон, дазволіўшы сабе трохі расслабіцца. І ў канцы мы маем гэта - недасюжэт, недаперсанажы, недагісторыя і шмат іншых неда...
81

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым