Отзывы о книге Шчарбаты талер

  • Аватар пользователя
    xbohx
    2 сентября 2013

    Кніга, якая вярнула мяне на 7 год назад. Мне ўсё так жа 13 і я разам з героямі кнігі мару знайсьці скарбы, якіх незьлічоная колькасьць у нашай беларускай зямлі. Адна з праблемаў сучаснай беларускай літаратуры — амаль што поўная адсутнасьць годных твораў для дзяцей і падлеткаў. Дзякуй "палескім рабінзонам" Янкі Маўра ды яго ж "таварыству ваяўнічых тэхнікаў" за тое, што дзецям усё ж такі ёсьць пра што пачытаць па-беларуску акрамя вайны і вёскі. І вось гэты твор Андрэя Федарэнкі. Ён цудоўны настолькі, наколькі можа быць цудоўнай прыгодніцкая аповесьць для дзяцей. Героі — пяцёра школьнікаў: Чэсь, Міхась, Зьміцер, Аксана, Каця. Некаторыя зь іх гарадзкія, а некаторыя жывуць у вёсцы. Што іх аб'ядноўвае акрамя вёскі Паплавы, дзе ўсе яны сустракаюцца? Дзіцячае жаданьне прыгодаў, незвычайных здарэньняў. Пошукі скарбаў дапамагаюць ім спазнаць саміх сябе, свае здольнасьці, убачыць моцныя бакі іншых, упэўніцца ў моцы свайго сяброўства. Усё гэта на фоне амаль што дэтэктыўнай гісторыі з бандытамі, настаўнікам гісторыі, вясковымі жыхарамі, скарбам і вайной 1812 году. Упэўненая, што гэтая кніга зацікавіць ня толькі дзяцей.

    like9 понравилось
    2K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым