- Все рецензии
- РецензияРецензия
Отзывы о книге Рыбін горад
Furious20 марта 2013Спачатку прадугледжвалася, што гэтая кніга будзе чарговым жыхаром маёй сумкі, якога я буду выцягваць вонкі толькі ў транспарце. Але ж, халера, занадта апынулася цікавай для паўгадзіннага і не заўсёды штодзённага чытання.
Дынамічны сюжэт, «смачная» мова і трапныя выбліскі гумару — тое, за што мне гэтая рэч спадабалася. Адзінае, чаго я не зразумела, дык гэта НАВОШТА, ну навошта першую главу трэба было рабіць такой? Прачытаўшы яе, чалавек яшчэ добра задумаецца, ці варта працягваць. Бо гэта проста суцэльная гідота. Але ж тое, што адбываецца далей, не мае ніякага дачынення да таго, што апісваецца (ну навошта?!) у першай главе. Я б і параіла пачаць адразу з другой, але ў тэксце, на жаль, будзе адна адсылка да главы №1. Трывайце, карацей кажучы :)
А твор варты, безумоўна.
12 понравилось
207
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым