Отзывы о книге Сена на асфальце

  • Аватар пользователя
    xbohx
    15 октября 2021

    Гэты зборнік апавяданняў выйшаў 55 гадоў таму, і многім з вас ён вядомы па школьнай праграме. Сучасныя школьнікі вывучаюць асноўнае аднайменнае апавяданне з яго ў 11 класе. Магчыма, гэта акурат адзін з тых твораў, што ў труну беларускай літаратуры ва ўяўленні школьнікаў забіваюць цвік пад назвай "беларуская літаратура толькі пра вёску" :) Але пласты сэнсаў, якія закранаюцца ў гэтым творы, куды глыбей.

    З першай старонкі твор здзіўляе сваёй незвычайнасцю. Разгортваеш кнігу - і цябе нібыта чакае чытанне эпісталярнага твора. Лісты герояў апавядання будуць чаргавацца з асноўнай падзейнай часткай, дзе аспірант Віктар вядзе дыялогі з дзядзькам Ігнатам. Той даўно пераехаў з вёскі ў горад, і ўсё яшчэ не можа з гэтым прымірыцца.

    Дзякуючы сустрэчы з Ігнатам і народзіцца ў Віктара мноства разважанняў, якія і складаюць асноўную тэму гэтага апавядання, якая так прыгожа і метафарычна выказаная ў загалоўку твора: сувязь вёскі і горада, жаданне іх паяднаць, каб яны хоць трошкі пасябравалі. Віктар, галоўны герой твора і апавядальнік, цяпер жывe цяпep y гopaдзe, куды пераехаў на вучобу і застаўся жыць. Але думкі пра вёску ўсё роўна ніяк не адпускаюць мужчыну. Таму яму так цікава весці дыялог з дзядзькам Ігнатам.

    Але што прымусіла дзядзьку Ігната перабрацца ў горад? Тут трэба ўспомніць пасляваенны стан беларускіх вёсак. Галеча, суцэльная неўладкаванасць і жаданне нешта рабіць са сваім жыццём. У вёсках заставаліся тыя, каму зусім не было куды ісці. Астатнія спрабавалі выбіцца ў горад, бо раптам ён стаўся цэнтрам жыцця. Таму галоўнае, што нам спрабуе давесці аўтар, - гэта не прымірыць вёску і горад. Хутчэй гаворка вядзецца пра тое, каб і ў горадзе, і ў вёсцы быў аднолькава высокі ўзровень жыцця. Каб не трэба было бегчы ад галечы вёскі ў пышнасць горада. Каб чалавек, які прывык да прыроды, меў магчымасць годна жыць у вёсцы.

    o-r.jpg

    like14 понравилось
    2K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым