Отзывы о книге Спадчына

  • Аватар пользователя
    YanZahmyaleuski
    23 ноября 2019

    Пяты вырываецца наперад

    Мяне, як карэннага менчука, вельмі вабіць творчасць пісьменнікаў з розных куткоў нашай краіны, як блізкіх так і далёкіх, бо менавіта ў такіх творах можна ўбачыць душу беларуса без флёру сталічнай пантовасці.

    Мае сустрэчы з прозай Алеся Аркуша штораз пакідаюць уражанне сустрэчы з чымсьці сапраўдным. На мой погляд, ягоная проза, нягледзячы на схільнасць да постмадэрнізму, з’яўляецца адбіткам сучаснай беларускай рэальнасці. Пры гэтым рэальнасці, якая канцэнтруе ў сабе не толькі пачатак дваццаць першага стагоддзя, але і ўвесь пласт дваццатага.

    Як торт з вішанькі, раман пачынаецца з назвы. Мне здаецца, што назва рамана “Спадчына” адлюстроўвае як карэнны сэнс гэтага твора, так і стан сучаснай свядомасці ў Беларусі. Бо толькі праз асэнсаванне ўласнай культурнай спадчыны, яе месца ў нашым жыцці, агульнага месца беларусаў у свеце можна выпрацаваць дзейсную стратэгію існавання ў гэтым свеце, які настолькі хутка змяняецца.

    Я заўсёды зайздросціў тым аўтарам, якія здольныя ў малой літаратурнай форме адлюстраваць не толькі вялікую колькасць ідэй і ўласных пачуццяў, але і тыя пласты быцця, якія нельга ўбачыць няўзброеным вокам. І гэтым разам у мяне склалася такое ўражанне, што пан Аркуш, калі пісаў раман “Спадчына”, глядзеў на наш свет з дапамогай нейкага магічнага манокля, які дазваляе бачыць уласную сямейную гісторыю, як частку агульнанацыянальнай.

    Лічу вартым адзначыць яшчэ і тое, што мне вельмі падабаецца, што Алесь Аркуш адначасова з’яўляецца і лірыкам, і эпікам. І калі б я нічога не ведаў пра ягоныя вершы, я назваў бы яго паэтам, распятым на крыжы прозы.

    like5 понравилось
    203

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым