Больше рецензий

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

11 августа 2019 г. 19:40

1K

3

Ценность этой книги для меня сосредоточена в документализме: если нечто подобное действительно было - это поразительно; если главный сюжетный ход сочинен автором - ну и наркомань же это! Я не верю - соответственно не могу принять книгу. А теперь попытаюсь по порядку.

Композиция, структура у книги плохая. Смешно, что в послесловии рецензент называет перескакивание от темы к темы плюсом, подобием жизни. Нет, это минус. Это не жизнь, а книга, у нее должна быть продуманная структура, даже если она пытается передать хаотичность бытия (а у нее совсем другая цель), это должна быть продуманная хаотичность.

Автор начинает с подробного пересказа Нового Завета, причем со слов некоего Ильина (не философа). Возникает мысль, что оригинал автор сам не читал и исходит из того, что не читали другие.

Потом мы получаем рассказ о некоем ученом и его многочисленных абьюзах студенток и аспиранток (всё по взаимному согласию и к взаимному счастью, ну-ну). Зачем нам эти подробности, если единственный вклад персонажа - у него была рукопись.

И вот ключевой отрывок: пересказ странной рукописи - дневника бретонского "директора" театра, который ездил со спектаклями по Речи Посполитой и был взят как трофей московитами. И попал к патриарху Никону, у которого готовил мистерию о Христе. Вот здесь и начинается для меня наркомань. Если это вставка а-ля исторический роман, почему мы не слышим ни слова о том, чем собственно прославился Никон (книжная справа, соотнесение практики греческой и русской церквей, что привело к возникновению старообрядчества). Оказывается, смысл жизни Никона был сосредоточен вокруг театральной постановки-мистерии четырех Евангелий (но без актера Христа), чтобы во время близкого второго пришествия Христос узнал учеников и обстановку и воплотился здесь.

Если бы это была идея фикс малограмотного юродивого, можно было бы поверить и принять. Но Никон не был сумасшедшим и был для своего времени вполне образованным (об этом свидетельствует как раз его углубленное чтение разных переводов Библии и желание исправить ошибки в славянском). (Если что, я не фанатка этой исторической фигуры, я просто пытаюсь быть объективной.) Никон - и театр (считавшийся дьявольским в те времена)?!

Но дальше - больше. Необразованные крестьяне, отобранные на роли героев Нового Завета -римлян, евреев-фарисеев, прокаженных, апостолов, первых христиан - вживаются в свои роли и передают их потомкам, делятся на касты в зависимости от "положительности" ролей и через века (!) проносят репетиции своей мистерии. А в середине 20-го века в Сибири "христиане" решают, что обязаны убить "евреев". Это всё настолько абсурдно, что почти правдоподобно.

Но я не верю.

И пытаюсь оправдать для себя книгу тем, что это же просто метафора. Автор нарисовал такой образ общества, народа с навязанными, случайно распределенными культурными и религиозными ролями. Недопринятое, недопонятое наследие, православие, или иудаизм, или еще что-то. Жизнь как вечная репетиция чего-то великого, что вроде каждый ждет, но что никак не наступит.

Па-беларуску
...

Каштоўнасць гэтай кнігі для мяне засяроджаная ў дакументалізме: калі нешта падобнае сапраўды было - гэта ўражвае і ашаламляе; калі галоўны сюжэтны ход прыдуманы аўтарам з ніадкуль - ну і наркамань жа гэта! Я не веру - адпаведна не магу прыняць кнігу. А цяпер паспрабую па парадку.

Кампазіцыя, структура ў кнігі дрэнная. Смешна, што ў пасляслоўі рэцэнзент называе пераскокванне ад тэмы да тэмы плюсам, падабенствам да жыцця. Не, гэта мінус. Гэта не жыццё, а кніга, у яе павінна быць прадуманая структура, нават калі яна спрабуе перадаць хаатычнасць быцця (а ў яе зусім іншая мэта), гэта павінна быць прадуманая хаатычнасць.

Аўтар пачынае з падрабязнага пераказу Новага Запавету, прычым са словаў нейкага Ільіна (не філосафа). Узнікае думка, што арыгінал аўтар сам не чытаў і зыходзіць з таго, што не чыталі іншыя.

Потым мы атрымліваем аповед пра нейкага навукоўца і ягоныя шматлікія абьюзы студэнтак і аспірантак (усё з узаемнай згоды і да ўзаемнага шчасця, ну-ну). Навошта нам гэтыя падрабязнасці, калі адзіны ўнёсак персанажа - у яго быў рукапіс.

І вось ключавы ўрывак: пераказ дзіўнага рукапісу - дзённіка брэтонскага "дырэктара" тэатра, які ездзіў са спектаклямі па Рэчы Паспалітай і быў узяты як трафей маскоўцамі. І патрапіў да патрыярха Нікана, у якога рыхтаваў містэрыю пра Хрыста. Вось тут і пачынаецца для мяне наркамань. Калі гэта ўстаўка а-ля гістарычны раман, чаму мы не чуем ні слова пра тое, чым уласна праславіўся Нікан (кніжная справа, суаднясенне практыкі грэцкай і рускай цэркваў, што прывяло да ўзнікнення стараверства). Высвятляецца, сэнс жыцця Нікана быў засяроджаны вакол тэатральнай пастаноўкі-містэрыі чатырох Евангелляў (але без актора Хрыста), каб падчас блізкага другога прышэсця Хрыстос пазнаў вучняў і абстаноўку і ўцялесніўся тут.

Калі б гэта была ідэя фікс малапісьменнага бажаволка, можна было б паверыць і прыняць. Але Нікан не быў вар'ятам і быў для свайго часу цалкам адукаваным (пра гэта сведчыць якраз ягонае паглыбленае чытанне розных перакладаў Бібліі і жаданне выправіць памылкі ў славянскім). (Калі што, я не фанатка гэтай гістарычнай постаці, я проста спрабую быць аб'ектыўнай.) Нікан - і тэатр (які лічыўся д'ябальскім ў тыя часы)?!

Але далей - больш. Неадукаваныя сяляне, адабраныя на ролі герояў Новага Запавету - рымлянаў, габрэяў-фарысеяў, пракажоных, апосталаў, першых хрысціянаў - ужываюцца ў свае ролі і перадаюць іх нашчадкам, дзеляцца на касты ў залежнасці ад "станоўчасці" роляў і праз стагоддзі (!) праносяць рэпетыцыі сваёй містэрыі. А ў сярэдзіне 20-га стагоддзя ў Сібіры "хрысціяне" вырашаюць, што абавязаныя забіць "габрэяў". Гэта ўсё настолькі абсурдна, што амаль праўдападобна.

Але я не веру.

І спрабую апраўдаць для сябе кнігу тым, што гэта ж проста метафара. Аўтар намаляваў такі вобраз грамадства, народа з навязанымі, выпадкова размеркаванымі культурнымі і рэлігійнымі ролямі. Недапрынятая, недазразумелая, недаўсвядомленая спадчына, праваслаўе, або юдаізм, або нешта яшчэ. Жыццё як вечная рэпетыцыя чагосьці вялікага, што быццам кожны чакае, але што ніяк не наступіць.