Отзывы о книге Яблычак

  • Аватар пользователя
    moi_polkozhiteli
    8 декабря 2018

    "Эх, яблычак, маладзенькi, А жыццё ў жыгана — не пячэнькі."

    Ну што, шаноўныя фраеры, вітаю вас у паслярэвалюцыйным Менску, цудоўным горадзе асабіста для шантрапы, блатных і прастытутак. Хавайце свае грошыкі надзейна, але гэта наўрад ці зберажэ вас ад шырмача. ⠀ А ўпэўнены лі вы, што ваша маёмасць ў добрым стане, пакуль вы тут шпацыруеце па Залатой Горке. А я ж вам кажу, што Алік Баран ужо як час назад занёс вашыя даражэнькія рэчы да скупшчыка. ⠀ Як? Вы не ведаеце Аляксандра Барана? Так я вам растлумачу, што гэта першы медзвяжатнік на ўвесь Менск! Не верыце, так вось вам кніга, тут Пясецкій усё як было ўсімі рознакаляровымі фарбамі распавёў. ⠀ Тут і пра цяжкую працу скокера і шніфера, пра адпачынкі на маліне, пра каханне да дзяўчыны і пра любоў да свабоды. Ўвогул не кніга, а жыццё, сапраўднае і без прыкрас... ____________________ А калі казаць мовай чалавека 21-га стагодзя, хачу аддзякаваць выдавецтва Логвiнаў і Віктара Шукеловіча за пераклад з польскай і выданне на беларускай такой яскравай "Менскай трылогіі" (адзінае не зусім зразумела, як Trylogia złodziejska ператварылася ў Менскую

    like17 понравилось
    549

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым