Больше цитат

xbohx

19 августа 2014 г., 12:52

Навошта людзі столькі гадоў мучаюцца разам? Вакол жа столькі ідэальных пар! Узяць хаця б любы гастраном зранку ў нашым раёне. Колькі чырвонаносых мужыкоў з азызлымі тварамі маглі б скласці шчаслівую сям'ю! Навошта ім сварлівыя жонкі, якія не могуць ацаніць іх тонкай душы? Навошта ім скандалы, істэрыкі, сцэны? А тут і Коля, і Вася, і кожны зразумее цябе з паўслова. Яны ж маглі б разабрацца па парах, жыць душа ў душу і лавіць жаданні адзін аднаго з паўнамёку.