Больше цитат

WolfsSeele

7 марта 2024 г., 20:36

Але я ведаю: я і яны - як розныя касьмічныя расы. Яны людзі, а я... Я ніколі не зразумею іх, а яны мяне.
Мне цікава, ці адчувалі яны хоць раз тое, ад чаго пакутаваў я?
Гэтае ўдушша, гэтае галавакружэньне ад адной толькі думкі, што Сусьвет - бясконцы?
Я так часта думаў пра гэта, з болем і крыўдай: як гэта? Як гэта - жыць у нечым, што ня мае канца? Ня мае ніякіх межаў? Я спрабаваў пагаварыць пра гэта з бацькам. Сонечная сістэма. Сусьвет. А далей? Што далей? Нічога? Як можна жыць, ведаючы, што космас НІДЗЕ не канчаецца?