Больше цитат

WolfsSeele

29 февраля 2024 г., 00:02

Рабы. Вакол мяне жывуць рабы. І я мусіў зрабіцца адным зь іх. Маладосьць мусіла прамільгнуць у танцах, гарэлцы і вучобе, між убогіх машын і мужчын, а затым - работа, жаніцьба, дзеці, хваробы, Сталін на сьцяне і сьмерць. І ўсё гэта пад няспынны супакаяльны рокат малых і вялікіх падманаў, пад мернае канторскае лясканьне кампрамісаў, пад рытуальныя енкі рабоў. Усё было вымерана, адмерана, расплянавана. Усё было ясна ад самага майго нарадженьня.
Які ж я шчаслівы, што ўсё пайшло ня так.