Больше цитат

Aridia

2 сентября 2023 г., 16:27

— Чаму ўладар Саламон у сваіх прыпавесцях праслаўляў менавіта мурашоў? — папытаўся ён. І сам адказаў:
— Бо быў ён манархам! А гэныя аддаюць перавагу мурашам перад цыкадамі, а пчолам — перад жукамі-гнаявікамі. І злыдзень Мічурын туды сама. Манархі і камуністы заўсёды бачылі ў нас сляпую масу, натоўп нявольнікаў, чые ўмельствы дастасоўваць джала свайго нявольніцтва пераходзіць у спадчыну.