Больше цитат

mishyna_unuka

7 мая 2023 г., 02:57

Згаданую змяшанасць выяў - абразоў, фотаздымкаў, календароў, выразак з газет і нават упаковак ад пасцельнай бялізны - магчыма прачытаць не толькі як спантаннасць і нагрувашчанасць, але і як прынцыповую раўназначнасць іх у візуальнай прасторы. Адзіным асобным і самастойным сегментам тут застаюцца абразы, размешчаныя на покуці, яны не змешваюцца з іншымі выявамі. Што датычыцца абразоў, часцей невялікіх, памерам з кішэнны каляндарык, папяровых абразкоў, то яны аказваюцца раўназначнымі з усімі іншымі выявамі ў інтэр’еры. Гэта сведчыць пра тое, што ва ўсіх іх ёсць агульная функцыя - яны ўпрыгожваюць дом, з’яўляюцца дэкаратыўнымі элементамі [С. 82].