Больше цитат

korrica

31 декабря 2020 г., 11:04

Любую частку фартэпіанная санаты можна слухаць без ведання зместу папярэдняй. І на сэт якога-небудь ды-джэя — ідзі, стань бліжэй да калонкі і з любога моманту падхоплівай, лаві гарачую і гнуткую хвалю! Музыка кожным гукам адсылае да папярэдніх элементаў самой сябе. Не так з літаратурай: вырваны з палатна тэксту кавалак прадэманструе фрагмент незразумелага арнаменту, не болей. Не задуму, не настрой і не рух, чорт яго бяры! Бываюць сітуацыі і перажыванні, якія не змяшчаюцца ў прозу, як ні запіхвай. Ёсць рэчы, якія трэба апісваць так, як тое робіць музыка, — наборам гукаў-словаў, пырскі якіх пакідаюць на шкле свядомасці нешта кшталту кропляў дажджу, праз якія — бах! — і пабачылася ўсё , як было. Так трапна, што дыбяцца валасы і хочацца схаваць твар далонямі.