Больше цитат

Torvald5

8 декабря 2020 г., 11:47

ЯГО ЛЕКСІКОН
Якую мову мае
Краіна Беларусь!
А ён – тры словы знае:
Акыш! Апсік! Аюсь!

І больш яму не трэба!
А іншых ён адвык.
Яго закон і крэда:
Аюсь! Акыш! Апсік!

Прыйшоў народ рабочы –
Язэп, Кузьма, Пятрусь,
А ён казеліць вочы.
- Аюсь! – крычыць. – Аюсь!

Прыйшлі к яму са скаргай
Марыля і Анціп,
А ён на іх з пагардай.
- Апсік! – крычыць. – Апсік!

Прыйшлі і Ганна з Зосяй –
На сэрцы ў кожнай крыж,
А ён на іх са злосцю.
- Акыш! – крычыць. – Акыш!

Дакуль жа слухаць мусім
Чынушы-хама крык?
Пара яго з “аюсем”
“Акышнуць” на “апсік”!