Больше цитат

Torvald5

7 декабря 2020 г., 23:10

Замова ад рэнегацтва

З бацькоўскаю малітваю,
З матчыным благаславеннем
Стану я каменным слупам,
Абтынюся жалезным тынам,
Дробнымі зорамі абгараджуся,
Ясным месяцам асвячуся,
Падперажуся чырвонай зарою,
Абкрыюся небам, зямлёю, -
Каб мяне не крывіла,
Каб мяне не муціла,
Каб мяне не рвала,
Каб з мяне пляўкі не гнала
На ўсё дзядоўскае,
На ўсё бацькоўскае,
На ўсё матчынае,
На ўсё спадчыннае,
На бацькаву мову,
На матчыну песню,
На бацькаву гордасць,
На матчыну годнасць:
Каб і мяне людзі
Зналі-паважалі
Сёння, і заўтра,
І вечныя векі!
Амін!