Больше цитат

Torvald5

31 мая 2020 г., 10:27

БЯСЦЭННЫ ДАР

Бездыханны камень праз вякі ляжыць:
Не зазнаў жыцця ён,
Не ўведае смерці.
Самы небяспечны наш занятак – жыць,
Бо жывое можа кожны міг памерці.

Наракаць на гэта кінь, душа жывая,
Сонцам ганарыся,
Кожным нашым днём.
Нават смерць нарэшце – плата замалая
За той дар бясцэнны, што жыццём завём.