Больше цитат

Torvald5

31 мая 2020 г., 10:18

НА ДОСВІТКУ

Небакрай журавінее
Ад подыху блізкага ранку.
Рака-паляшучка
Чароціцца і аерыцца.
То ў ёй блісне зорка-заранка,
То рыбінка-залатаперыца.
Досвітак – спраўны майстра,
Колькі ў цябе адценняў, водсветаў.
На палотны свае
Ты фарбу кладзеш адменную.
Ты – вечны юнак, шчодры досвітак,
Палымянасць нясеш нязменную.
Пэўна, таму гадзіна світальная
Самая-самая
Жаданая сэрцу майму.
Люблю я да болю яе.
У гэты час хоча душа мая
Кружыць пушынкай таполевай
Над берагамі і плёсамі,
Глядзець, як нявеста-Зямля
Умываецца росамі.