Больше цитат

TatsianaTsiukhai

26 февраля 2020 г., 12:31

Ніхто не будзе любіць вас так, як дзяды. Так чыста і бескарысліва.
Бацькі? Яны на старасці захочуць у той ці іншай форме сваю выславёную шклянку вады, учэпіста хапаючы вас за руку і з дакорам зазіраючы вам у вочы. І калі яны не зробяць гэтага адкрыта, дык ваша развярэджанае сумленне згуляе з вамі злы жарт.
Дзеткі? О, не! Тыя вып'юць вашу маладосць і здароўе, не папярхнуўшыся, бо яны жнуць, дзе не сеялі, і збіраюць, дзе не рассыпалі.
Каханкі? Гэта тыя асобы, чыя гарачая любасць гэтак лёгка і нечакана ператвараецца ў яе сябровак-блізнятак - нянавісць ды абыякавасць. І яшчэ гэтыя бясконцыя словы, вымаўленыя закаханымі людзьмі, сцяна бясконцых словаў...
Калі ў дзяцінстве я рабіў камусьці нейкае балючае паскудства, на якое здатныя толькі малыя дзеці, дык Бабароза як ніяк -нідзе замілавана лашчыла мае бялявыя валосікі сваімі доўгімі пальцамі з зырка-бурачковымі пазнокцямі. Пакуль дзесьці на фоне гучна злаваліся бацькі і курчыліся ў крыві мае ахвяры, Бабароза, паляпаўшы ўнука па шчацэ і выцягнуўшы вусны трубачкай, умільна выстрэльвала мне ў твар: "Я яго абажаю!"