Больше цитат

Арцём Арцём (Artem_Traine)

12 мая 2019 г., 09:42

Выцягнутыя за вушы дужымі ідэалягічнымі рукамі з самых глыбіняў Мора Бяздарнасьці, паднесеныя да блізарукай, брыдкай дзяржаўнай морды, прызнаныя карыснымі “на дадзеным этапе палітыка-эканамічнага разьвіцьця краіны”, песьняры ляжаць у сваіх музэях-маўзалеях, і іхны прах, што красуецца на пажоўклых паперынах, быццам селядзец на газэтцы, цешыць вока непераборлівых кіраўнікоў (для якіх той селядзец — вышыня эстэтыкі). Вельмі зручнае й лёгкае становішча. Значна цяжэй прызнацца нарэшце самому сабе, што той мужык, які гучна й груба ўсклікнуў калісьці:“А хто там ідзе?”, насамрэч быў сьляпым, што да літаратуры, а другі мужык, з абавязковым батанічным псэўданімам, не ўмеў пісаць прозы, а трэцяга празь пяцьдзесят гадоў не надрукавала б нават тая антылітаратурная газэта, дзе працаваў Хадок, настолькі цьмянае ўяўленьне пра мастацтва слова меў клясык. А за гэтымі трыма — чарга, бясконцая чарга, хвост якой губляецца за даляглядам, потныя ручонкі сьціскаюць рукапісы, нібы аплочаны квіток на славу, у пачатку чаргі яшчэ любілі радзіму, у хвасьце цяперака кахаюць хлопчыкаў; зрэшты, гэтая чарга — пачвара двуполая, на десять девчонок по статістіке девять ребят; зрэшты — адзінае, што прыводзіць ва ўзбуджэньне тых, хто тут стаіць, ёсьць грашыма. Чарга рухаецца павольна, яе піянэры даўно памерлі (безумоўна, за выключэньнем “горцаў” айчыннай літаратуры), ахвочыя да славы суайчыньнікі зь мінашукальнікам набліжаюцца да магілаў — на сьвятых месцах чарга далікатна раздвойваецца, каб пасьля самкнуцца, ламаючы рэбры. І самае жудаснае, што панурыя, бледнадушыя халерыкі, якія складаюць чаргу, гіпнатызуюць сваім выглядам усё новых і новых небаракаў. І кідаюць небаракі рыбарскія сеткі ды лапаты, ды становяцца, прыстройваюцца ззаду, патыліца ў патыліцу. Імя ім — Ліга чэмпіёнаў, чэмпіёнаў па гульні ў літаратурны працэс. Цягнецца іхны караван, караван без канца й краю, цягнецца туды, за бархан, дзе, паводле легенды, пад помнікам Міхаілу Фрунзэ Дунін-Марцінкевіч закапаў некалькі запаветных сольда. Цягнецца, прамінаючы самотных вандроўнікаў, што валакуць за сабой свае
таленавітыя цені.