Больше цитат

xbohx

22 марта 2019 г., 16:07

Машына ня можа быць проста машынай у жыцьці мужчыны, таму машына — гэта таксама ягоная жанчына.
У сучаснага мужчыны заўсёды дзьве жонкі — хатняя, і тая, якая запаркаваная каля дому ў двары. Таму мужчыны любяць іх называць ластаўкамі ды іншымі сонечна-цёплымі словамі.
Мужчына можа сысьці ад хатняй жонкі, але сваю ластаўку ён можа толькі прадаць у надзейныя рукі, альбо калі ня знойдзе такіх рук, то ўвогуле нікому, ніколі і ні за што, і давядзецца ластаўцы іржавець пад балконам, пакорліва панурыўшы фары долу, і рассунуўшы колы ў розныя бакі.